З індывідуальным падыходам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

духовность

Газету “Нясвіжскія навіны” выпісваем і чытаем рэгулярна і ўдзячныя за цікавыя і змястоўныя матэрыялы. І самі хочам расказаць пра жанчыну, сацыяльнага работніка, які нас  абслугоўвае. Мы — гэта яе падапечныя.

Вядома, адзінокім састарэлым людзям жыць асабліва цяжка. А ў каго і ёсць дзеці, дык бывае, што яны жывуць далёка і не могуць часта прыязджаць. І вось на дапамогу прыходзіць сацыяльны работнік Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нас абслугоўвае Таццяна Уладзіміраўна Клімашэў-ская. І хаця працуе яна ў розных вёсках Сноўскага сельскага Савета, але спраўляецца са сваімі абавязкамі  выдатна. Абслугоўваннем пажылых Таццяна Уладзіміраўна займаецца не так даўно, але зарэкамендавала  сябе вельмі добрым работнікам. Усё выконвае як след, спакойна, без мітусні і лішняй паспешлівасці. Да кожнага падапечнага мае індывідуальны падыход, выконвае розныя абавязкі. Каму градку падрыхліць ( у каго ёсць участак каля хаты), каму заплаціць за камунальныя паслугі, сходзіць у аптэку па лякарствы ці ў магазін па прадукты, каму прынясе часопісы, газеты з бібліятэкі, у хаце прыбярэ… Чалавек яна добрасумленны і мы ёй давяраем.

А зрабіўшы ўсё, што трэба, пасядзіць, пагутарыць, раскажа пра навіны, распытае пра здароўе. А гэта так патрэбна адзінокаму чалавеку! Бо пра адзіноту словамі і не выкажаш, пакуль не сутыкнешся сам.

Г.К. ВАЛЯВАЧ, Л.П. СТОЛЬНІКАВА, З.М. ШЫМАНОВІЧ,

Я.М. ЖАРКО, М.П. ЦІВУНЧЫК,

аграгарадок Сноў. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.