Вахта ўраджаю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

E

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу па стане на раніцу 4 кастрычніка, цукровыя буракі ў сельгаспрадпрыемствах раёна выкапаны на плошчы 3379 га (59 %). Сярэдняя ўраджайнасць складае 476,8 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат здадзена 139364,2 тоны, сярэдняй цукрыстасцю 18,01 %.  Як мы паведамлялі, завяршыў работу СВК “Агракамбінат Сноў”. 98 % плошчы вызвалена ў ААТ “Грыцкевічы”, 78 % — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 76 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Высокая цукрыстасць буракоў у доследнай навуковай станцыі — 18,46 %, у ААТ  “17 верасня” — 18,43 %.

Кукуруза ўбрана на 8211 га (74 % да неабходнага). Вызвалены плошчы ў Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі. 91 % пасеваў убраны ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 89 % — у ЗАТ “1 Мая”, 86 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”. На корм і сілас у раёне скошана 78,9 % адведзенай плошчы кукурузы. Сярэдняя ўра-джайнасць масы — 393  ц/га. Больш высокая яна ў “Снове” — 487 ц/га, у “Сейлавічах” — 468 ц/га. Кукуруза на зерне абмалочана  на 55 % адведзенай плошчы. Ураджайнасць па раёне — 126 ц/га. 175 ц/га яна дасягнула ў агракамбінаце “Сноў”, 129 ц/га — у ААТ “Новае жыццё”, 128 ц/га — у ААТ “Грыцкевічы”.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.