Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

АД СКАРЫНЫ І НАРОДНЫХ ЛЕГЕНДАЎ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

maneta-3112

Нацыянальны банк Беларусі запланаваў да выпуску ў абарачэнне ў 2017 годзе 11 найменняў памятных манет. У прэс-службе рэгулятара нам паведамілі, што менавіта ў 2017-м будзе завершана серыя з шасці памятных манет «Шлях Скарыны», якая прымеркавана да 500-годдзя выдання Бібліі беларускім першадрукаром.



На працягу года ў продажы з’явяцца дзве манеты — «Шлях Скарыны. Вільня» і «Шлях Скарыны. Прага». Раней былі выпушчаны манеты «Шлях Скарыны. Полацк» (2015) і «Шлях Скарыны. Кракаў», а таксама «Шлях Скарыны. Падуя» і «Шлях Скарыны. Венецыя» (2016 год).

Таксама завершыцца выпуск серыі манет «Адроджаныя расліны» ў межах праекта ПРААН па захаванні і адраджэнні зніклых раслін. Будзе выпушчаная манета «Дуброўка скальная» («Лапчатка скальная»).

Вялікай папулярнасцю карыстаецца серыя памятных манет «Помнікі архітэктуры Беларусі». Таму на лета чакаецца выпуск манеты «Троіцкі касцёл са званіцай. Чарнаўчыцы». Троіцкі касцёл — унікальны помнік беларускай архітэктуры позняй готыкі і рэнесансу, з выразнымі рысамі абарончага дойлідства Сярэднявечча.

Таксама будзе працягнута серыя памятных манет «Свет вачыма дзяцей», якая пачалася ў 2016 годзе. Дызайн манет заснаваны на дзіцячых малюнках, якія прызнаны пераможцамі адкрытага конкурсу «Дзеці малююць манеты», праведзенага Нацыянальным банкам. У дызайне манет «Свет вачыма дзяцей. 2017» плануецца выкарыстоўваць малюнкі дзяцей ад 7 да 9 гадоў. У 2017 годзе выпускам памятных манет «Легенда пра пчалу» будзе завершана серыя «Беларускія народныя легенды». У рамках гэтай серыі ўжо выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты «Легенда пра бусла», «Легенда пра зязюлю», «Легенда пра жаваранка», «Легенда пра чарапаху», «Легенда пра мядзведзя» і «Легенда пра гіля». У славян пчала заўсёды лічылася божай казюлькай, ад якой карысць і людзям (мёд) і Богу (жоўты воск — Богу на свечкі).

Манеты спартыўнай тэматыкі традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой. З 22 лютага па 5 сакавіка 2017 года ў фінскім горадзе Лахці пройдзе 51-ы чэмпіянат свету па лыжных відах спорту. Да гэтай падзеі Нацыянальны банк выпусціць памятныя манеты «Чэмпіянат свету па лыжных відах спорту 2017 года. Лахці».

Стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб’- яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У 2017 годзе такой птушкай абраны жаўрук-смяцюх, або чубаты жаўрук. Манета «Жаўрук-смяцюх» стане 10-й у межах гэтай серыі.

Згодна з кітайскім календаром, 2018-ы — год Сабакі. У працяг серыі «Кітайскі каляндар» напрыканцы 2017 года будзе выпушчана памятная манета «Год Сабакі».

У наступным годзе будзе святкавацца 950-годдзе заснавання нашай сталіцы. У гонар гэтай падзеі ў пералік на 2017 год уключаны памятныя манеты «Мінск. 950 гадоў».

«Звязда».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!