ДЗЯРЖАЎНАЯ ВАЖНАСЦЬ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб стварэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт узначаліў прэм’ер-міністр Беларусі. У склад аргкамітэта ўключаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія будуць непасрэдна задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтага маштабнага спартыўнага мерапрыемства.

На Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт ускладзены функцыі забеспячэння каардынацыі дзейнасці ўсіх зацікаўленых па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама прадугледжваецца зацвярджэнне ў трохмесячны тэрмін адпаведнага плана мерапрыемстваў.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.