“Ішла Каляда…”

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC02784

Учора было Вадохрышча — дзень, з якім заўсёды звязвалася многа народных павер’яў. А 18 студзеня беларусы спраўлялі трэцюю куццю, якую называюць “поснай”. Менавіта да гэтага часу раней заканчваліся хаджэнні  калядоўшчыкаў, якія па народных павер’ях з’яўляюцца сувязнымі людзей з Богам і добрымі духамі. Лічылася, што калядоўшчыкі ганяюць з хат нечысць, праводзяць “магічныя” дзеянні, каб у хатах былі лад і здароўе.

Як жа прайшлі галоўныя  Калядкі на Нясвіжчыне, якія былі наладжаны  ля Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея 14 студзеня?

Калі ўважліва прааналізаваць сучаснае навагодняе свята, то відавочна, што ўзнікла яно пераважна пад уплывам  калядных звычаяў (віншаванні, пажаданні, адорванні, вячоркі і г.д) і ў мясцовай традыцыі ўяўляе больш сугучны рэчаіснасці нашага часу, забаўляльна-гульнёвы і пацяшальны  варыянт святкавання.

Святое Васілле — людзям красілле.

На Новы рок прыбудзе дня на зайчы скок.

Іней на Васіля — будзе саломы больш, чым зерня.

Туманы на Васіля — будзе ўраджаю ўдвая, — менавіта так пра дзень Васіля Вялікага, які адзначаецца 14 студзеня, трактуе кніга “З крыніц спрадвечных” (аўтар У.М. Сысоеў).

Менавіта ў гэты дзень да несвіжан у госці завіталі Калядкі.

— Язычніцкія калядныя  святкаванні добра захаваліся да сённяшніх дзён і актыўна бытуюць у многіх вёсках нашага раёна і ў самім Нясвіжы, — расказвае загадчык раённага цэнтра народнай творчасці Наталля Богуш. — Усім калектывам  штогод мы ладзім  Калядкі і прыемна, што людзі нас чакаюць і запрашаюць да сябе.

DSC02909 DSC02723 DSC02736 DSC02791 DSC02803 DSC02806 DSC02847 DSC02890VdNOFRyG7oE

Пачынаючы з 7 студзеня, вечарамі калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і пажаданнямі дабрабыту гаспадарам ходзяць, каб узняць людзям настрой.  Нашы бабулькі заўсёды надавалі магічны сэнс такім рытуалам, лічылася, што гэтыя дзеі калядоўшчыкаў дапамагаюць заручыцца падтрымкай багоў на ўвесь будучы год.

Таму і сёння, рыхтуючы свята для несвіжан, мы, артысты, спа-дзяёмся падарыць людзям зарад  бадзёрасці, настрою і здароўя.

Такая размова ў нас адбылася напярэдадні старога  Новага года. А ў суботу, 14 студзеня, супрацоўнікі  раённых устаноў культуры і сапраўды сыпанулі каляднымі песнямі і ігрышчамі, загадкамі і жартамі. Абрадавыя дзеянні і суправаджаючы іх фаль-клор рассыпаліся ў гэты  дзень разам з белымі пушыстымі сняжынкамі. Народныя касцюмы артыстаў, уборы Дзеда Мароза, Снягуркі, Казы і Пеў-ніка стваралі асаблівую каларытную вясёлку на фоне маладых зялёных сасонак.

У шырокім карагодзе і маленькія, і дарослыя, хто завітаў на гэтую вясёлую дзею, трымаліся за рукі і дарылі адзін аднаму адкрытыя ўсмешкі, а гэта так важна — проста ўсміхнуцца адзін аднаму.

У цэнтр карагода на свяце з песнямі выходзілі Ігар Дубешка і Аляксандр Гера-сімовіч, Кацярына Крыкала і Юрый Гапановіч, харэаграфічны  калектыў “Натхненне” і народны ансамбль песні “Ланская бяседа”. Шчодра і Гаспадынькі, з ролямі якіх удала справіліся Іна Філіпава, Наталля Богуш, Наталія Леўшына, шчыра задабрывалі гасцей свята.  Бо час другой куцці — час шчодрай куцці, а яшчэ ласай, тлустай, багатай, як казалі ў народзе. Ну а народная прымаўка “Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі”, вядома, адкрыла свята. Бо блін сімвалізуе Сонца — крыніцу цяпла і святла на Зямлі…

З вялікім задавальненнем несвіжане і самі артысты ўслед за Дзедам Марозам і Снягуркай, ролі якіх выканалі Сяргей Шыцько і Іна Тычына, удзельнічалі ў народных гульнях “Пячы ката”, “Круціся, клубочак”, гадалі сабе з Пеў-нікам (Ганнай Міхалік) на лёс, а таксама на ўраджай капусты. Працягвалі руку прыгажуням-цыганкам (Анастасіі Стульба і Юліі Лешчанка). А “Дбайныя гаспадынькі” аматарскага аб’яднання прыхільнікаў нацыянальнай кухні Ланскага СДК Святлана Дзянішчык, Святлана Чычко, Алена Жук, Кацярына Чычко і кіраўнік аналагічнага аб’яднання “Берагіня” раённага цэнтра народнай  творчасці Наталія Леўшына паклапаці-ліся, каб Калядкі  для ўсіх прысутных былі смачнымі — куцця  падавалася з мясам, блінцы — з маслам, а медавуха — з дасціпным гумарам.

Свой прыемны падарунак для несвіжан і гасцей  горада ў гэты дзень падрыхтавалі і супрацоўнікі музея. Кожны жадаючы мог наведаць выставу навагодніх упрыгожванняў і паштовак розных часоў. Калі нашых школьнікаў цікавіць, якімі навагоднімі цацкамі ўпрыгожваліся ёлкі раней, як выглядалі паштоўкі, што дасылаліся па ўсім Савецкім Саюзе і за мяжу, то яшчэ ёсць час пазнаёміцца з усім гэтым і зазірнуць у дзяцінства бацькоў. Выстава будзе доўжыцца да 29 студзеня.

На здымках: моманты свята Калядкі і экспанаты

выставы музея.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.