Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Калядны канцэрт — супольная малітва

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 1 0
Апошнія хвіліны каляднага канцэрта. Усім яго ўдзельнікам  шчыра дзякуе благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі,  протаіерэй Аляксандр Данчанка

Апошнія хвіліны каляднага канцэрта. Усім яго ўдзельнікам
шчыра дзякуе благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі,
протаіерэй Аляксандр Данчанка



DSC02315

Падчас каляднага канцэрта былі падведзены вынікі раённага конкурсу дызайнерскіх работ “Навагодняя ёлка”. На здымку: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Сільвановіч узнагароджвае пераможцу названага конкурсу ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” Ульяну Гашкову. Узнагароду за перамогу ў гэтай жа намінацыі атрымала таксама мастацкі кіраўнік Высакаліпскага СДК Ірына Капытка. Першае месца ў намінацыі “Прафесійна-арыентаваная ёлка” заняла цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы, другое ў гэтай жа намінацыі — ААТ “Лань-Нясвіж” і кіраўнік гурта РЦК Алена Хоміч. Пераможцам у намінацыі “Ёлка-трансформер” стала кіраўнік студыі Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Алена Дабрыян, а пераможцам у намінацыі “Ёлка-2017” — вучаніца Сейлавіцкага НПК д/с-СШ Аляксандра Чарнюк. У намінацыі “Ёлка-ласунак” перамагла работнік ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Настасся Цітова

Да святочнага канцэрта ў фае РЦК была наладжана выстава вышываных ікон. На здымку — ікона, якую вышыла бісерам майстрыха Наталля Леўшына

Да святочнага канцэрта
ў фае РЦК была наладжана выстава вышываных ікон.
На здымку — ікона, якую
вышыла бісерам майстрыха Наталля Леўшына

У мінулую нядзелю   ў раённым цэнтры  культуры адбыўся  канцэрт, прысвечаны  вялікаму хрысціянскаму  святу — Нараджэнню  Хрыстову. Як слушна заўважыў на пачатку мерапрыемства благачынны цэркваў  Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка,  тое, што мае адбыцца  на сцэне, нельга назваць  проста канцэртам — гэта, хутчэй, святочная сустрэча ўсіх, хто лічыць сябе  прыхільнікам  хрысціянскіх  каштоўнасцей, супольная малітва, выражаная  сродкамі мастацтва.  У тым, што гэта сапраўды так, мог пераканацца  кожны глядач, а такіх,  нягледзячы на моцны практычна поўная зала.

Фае РЦК упрыгожвала  таксама выстава ёлак,  зробленых у рамках раённага конкурсу дызайнерскіх работ “Навагодняя ёлка”

Фае РЦК упрыгожвала
таксама выстава ёлак,
зробленых у рамках раённага конкурсу дызайнерскіх работ “Навагодняя ёлка”

Свае вершы чытае  настаяцель храмаў святой Праведнай Ганны вёскі Аношкі і Свята-Мікалаеўскага вёскі Грыцкевічы  іерэй Васіль Краеў

Свае вершы чытае
настаяцель храмаў святой Праведнай Ганны вёскі Аношкі і Свята-Мікалаеўскага вёскі Грыцкевічы
іерэй Васіль Краеў

На сцэне — народны ансамбль “Нясвіж”, лаўрэат абласнога фестывалю  свецкай духоўнай музыкі “За сонцам услед” 2016-га года

На сцэне — народны ансамбль “Нясвіж”, лаўрэат абласнога фестывалю
свецкай духоўнай музыкі “За сонцам услед” 2016-га года

Маленькая спявачка  Юлія Шчарбакова дорыць слухачам “Навагоднюю  песню”

Маленькая спявачка
Юлія Шчарбакова дорыць слухачам “Навагоднюю
песню”

Выступленні мясцовых  артыстаў весела падтрымлівалі нават самыя  маленькія гледачы

Выступленні мясцовых
артыстаў весела падтрымлівалі нават самыя
маленькія гледачы

Пранікнёныя словы вядучай канцэрта Валянціны Шчарбаковай звязалі канцэртныя нумары ў цэласную дзею, якая праляцела на адным дыханні. І дарослыя, і самыя маленькія ўдзельнікі святочнага відовішча ад душы ўклалі ў выступленні ўсе свае здольнасці і таленты. Для многіх, напэўна, было адкрыццём, якія добрыя вершы піша настаяцель храмаў святой Праведнай Ганны вёскі Аношкі і Свята-Мікалаеўскага вёскі Грыцкевічы іерэй Васіль Краеў. Простыя і ў той жа час вельмі мудрыя, яны лёгка западалі ў сэрцы слухачоў. Увогуле, ніводнае выступленне не пакідала прысутных раўнадушнымі: самыя светлыя пачуцці абуджалі вершаваныя віншаванні ад выхаванцаў Ня-дзельнай школы храма Узнясення Гасподня, песня “Рождество Христово” ансамбля “Вясёлыя ноткі” Гарадзейскага ГПДК, уражваючая “Малітва” ў выкананні Таццяны Язэпчык, чароўная “Опять метель”, якую спявала Валерыя Аніфер, харэаграфічныя кампа-зіцыі дзіцячага танцавальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы і ўсе без выключэння канцэртныя нумары. А пад фінальную песню “Жывіце з Богам”, якою закрывала канцэрт Ганна Язэпчык, у многіх на вачах заблішчалі слёзы. Яны, напэўна, і сталі лепшай падзякай усім арганізатарам і ўдзельнікам цудоўнага мерапрыемства, прысвечанага вялікаму духоўнаму святу.

Спявае Настасся Яцкевіч

Спявае Настасся Яцкевіч

Гарачыя апладысменты гледачоў —  усім удзельнікам святочнага канцэрта

Гарачыя апладысменты гледачоў —
усім удзельнікам святочнага канцэрта

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

1 Comment

1 Comment

  1. Голубовская:

    супер,поздравляю

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!