Капліца святога Вінцэнта ў Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фрагмент скульптуры Св. Вінцэнта. Сяр. 18 ст. (2)

Фрагмент драўлянай скульптуры святога Вінцэнта. XVIII ст.

У 2002 годзе ў фондах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея з’явіўся фрагмент драўлянай скульптуры святога Вінцэнта. Яе перадаў на захоўванне  Аляксандр Яўгенавіч Балакін, жыхар Мінска, ураджэнец нашага горада.

Хто ж такі святы Вінцэнт?

Святы Вінцэнт дэ Поль нара-дзіўся 24 красавіка 1581 г. у мястэчку Пуі ў французскай Гасконі, якое сёння ў гонар святога называецца Сэн-Вэнсан-дэ-Поль. Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросце ён стаў святаром і праз дванаццаць гадоў святарскага служэння быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 г. святар прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 г. — законную супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.

vincent2

Копія партрэта святога Вінцэнта дэ Поля. XVII ст.

Адданы святар, служыцель бедных, апякун сірот і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лазарэты) падчас крывавых паўстанняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII ст. Святы лічыцца апекуном дабрачынных арганізацый, а таксама хворых, сірот і дзіцячых дамоў.

Памёр святы Вінцэнт у 1660 годзе ў Парыжы. Папа Бенэдыкт XIII 12 жніўня 1729 года абвясціў яго блажэнным, а папа Клімент XII кананізаваў 16 ліпеня 1737 года. Мошчы святога Вінцэнта захоўваюцца ў капэле, названай у яго гонар, на вуліцы Севр у Парыжы. Дзень памяці ў каталіцкай царкве — 27 верасня.

У 1766 годзе ў знак удзячнасці Богу за спыненне эпідэміі мора ў Нясвіжы на Новым месцы жыхары ўстанавілі капліцу з алтаром святога  Вінцэнта. На каплі-цы прымацавалі табліцу з надпісам: “Deo optimo maximo in honorem divo Vincentio Ferrario patrono missionis dominicanae peractae Anno 1766 mense Junio in venerationem populo devotiori in monumentum nunc arcum pietas Christiana erexit” (“Богу найлепшаму на славу, св. Вінцэнту з Ферары, заступніку (апякуну) ордэна дамініканцаў, заснавана ў 1766 годзе ў чэрвені месяцы на гонар люду набожнаму, помнік узведзены ў скляпенні хрысціянскага набажэнства”) — пераклад прыблізны (Б. Таўрагінскі “З гісторыі Нясвіжа”. 1937 г.).

капліца Св. Вінцэнта

Копія карціны з выявай капліцы св. Вінцэнта ў Нясвіжы. XVIII ст.

Пасля разбурэння капліцы ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя, фрагмент скульптуры святога Вінцэнта звыш сарака гадоў захоўваўся ў сям’і несвіжан  Балакіных. У 2002 годзе А.Я. Балакін і перадаў яе ў Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Па матэрыялах музея

падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.