МОВА ДЗЕТАК — ЖЫЦЦЯ КВЕТАК…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

Як цудоўна, калі сёння, у ХХІ стагоддзі,   дзеці ў многіх беларускіх сем’ях вяртаюцца да спрадвечнай мовы сваіх продкаў,  да мовы бабуль і дзядуль.  Калі задумацца, то кожны з нас праз усё жыццё праносіць незабыўныя слоўкі маленства. Цікава, што словы «жэжа» і «зюзя» пайшлі ад імёнаў  багоў. “Жэжа!” — кажа гарадскому ўнуку бабуля, што прыехала пагасціць з вёскі. (Жэжа! — інакш: не чапай, бо апячэшся). “Зюзя”, — адказвае ўжо “вучоны” ўнук зімой, калі бабуля яго цёпла апранае на вуліцу (Холадна, можна змерзнуць). Помнім мы і словы “вава” — болька; цюця — сабака; кіця — кот; ма — няма; бяка — кепскае, бруднае; гам — ежа; буся — пацалунак і многія іншыя.

Мы, дарослыя, ужо шмат чаго бачылі на белым свеце. Але так хочацца, асабліва разам з дзецьці, унукамі яшчэ і яшчэ разок паўтарыць гэтыя залатыя слоўцы святога маленства. І так хочацца, каб маленства хоць на хвілінку вярнулася.

І таму з асаблівай асалодай чуем, як нашы маленькія беларусы і беларусачкі робяць амаль філасофскія крокі ў свет  РОДНАГА СЛОВА…

НЕ ПА ПРАВІЛАХ

 СУБАРДЫНАЦЫІ

Маці пяцігадовага Мікалая — дырэктар школы. Вечарам яна звяртаецца да Мікалая:

— Дапамажы сястрычцы прыбраць посуд са стала.

На што Міколка адказвае:

— Ты думаеш: я твой падначалены?

 

НА ПРЫЁМ — ДА ЛЕКАРА

Маленькі Ігар падчас сняданку апёк гарачым чаем язык. Бабуля Ганна  адразу пачала вохкаць, супакойваць. На што ўнук ёй заявіў:

—Ды не плач ты, бабулька, вядзі мяне ў паліклініку, да доктара-языколага.

 

АБМЕРКАВАННЯ

НЕ АДБЫЛОСЯ

Валя прагуляла дзіцячы садок: спазнілася прыехаць з вёскі ад бабулі. Назаўтра, калі вярнулася дахаты, маці адразу пытаецца:

— Ну што, зрабіла табе выхавальніца вымову за прагул?

— Ды, не! Ірына Канстанцінаўна гэтую праблему не палічыла мэтазгодным абмяркоўваць…

 

НЕПАРАЗУМЕННЕ

ПРЫ ДЭГУСТАЦЫІ

У садку Дзіма паспяшаўся выпіць гарачаваты чай, што ажно з вачэй выступілі слёзы. На запытанне суседкі Марынкі хлопец важна  заўважыў:

— Гэта ў мяне чай з вачэй пайшоў…

 

НЕ ТЫЯ ЛЕКІ!

Ігар увесь вечар дапытваецца ў маці:

— Мама, а навошта Чырвоная Шапачка несла бабулі піражкі?

— У бабулі галоўка балела, — адказвае маці.

— І зусім не так! Піражкі не могуць вылечыць галаву!

Канстанцін КАРНЯЛЮК,

педагог, г. Віцебск.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.