Пад зоркай юбіляра

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

imgserver-168

2017 год абяцае быць багатым на яркія культурныя праекты, шырокія нацыянальныя святы і літаратурныя імпрэзы.

Многія з іх пройдуць пад зоркай сёлетняга юбіляра, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. 135-годдзе класіка наша краіна пачала адзначаць ужо ў сераду. У Дзяржаўным літаратурным музеі паэта дадзены пачатак сапраўднаму святочнаму марафону. У юбілейны год плануецца мноства праектаў, акцый, якія стануць данінай павагі і памяці аднаму з найлепшых нацыянальных паэтаў.

Святочныя мерапрыемствы распачала прэзентацыя партрэта Янкі Купалы работы рускага мастака Мікалая Паўлава, які перадаў у дар музею класіка старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Купалаўскага года бралі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій, пісьменнікі, навукоўцы, акцёры, музейныя супрацоўнікі.

Падчас урачыстасці ў выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прагучалі вершы Янкі Купалы, а выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканалі песні на яго словы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.