Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

ПЕЎНЮ НАСУСТРАЧ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

3

Кітайскі новы 2017 год пачнецца 28 студзеня, а яго заступнікам будзе Вогненны Певень. Скончыцца год 15 лютага 2018-га.

Певень сімвалізуе світанне, маладосць, сілу, надзею, чысціню. Гэта герой і ахоўнік жыцця. Удалымі колерамі года лічацца залаты, жоўты, карычневы, а спрыяльнымі камянямі — аметыст і тапаз.



Лічыцца, што самым удалым год акажацца для Дракона. Яму можна марыць смела — многае спраўдзіцца. Певень добра ладзіць з Быком і Змяёй — усе яны адданыя, рашучыя, імкнуцца да вяршынь, любяць планаваць. Добры час і для Тыгра з Пацуком — год акажацца досыць плённым. А вось для Свінні, Казы (Авечкі), Малпы — гэта супярэчлівы час, перыяды поспеху будуць змяняцца перыядамі цяжкасцей. Няпросты час і для Сабакі, Труса ды Каня — могуць быць праблемы ў стасунках, перашкоды ў справах, спатрэбіцца нямала смеласці і працавітасці.

Год удалы для сям’і. Кітайскія астролагі прарочаць папаўненні ў сем’ях — нараджэнні дзяцей або жаніцьбу кагосьці са сваякоў. Адзінокім варта рыхтавацца да спатканняў і лёсавызначальных сустрэч. Канфлікты, калі і ўзнікнуць, то іх бу-дзе даволі проста вырашыць: дастаткова паставіць сябе на месца іншага.

Цяжка   назваць Пеўня непрыкметным, а таму актуальнымі будуць прыгажосць і здароўе (самы час адмовіцца ад шкодных  звычак!) і, вядома, новыя ўборы. Смела пачынайце новыя справы, падпісвайце новыя кантракты, але будзьце рэалістамі. Не будуйце паветраных замкаў, будзьце практычнымі.

Большасць краін прадэманструе жорсткую палітыку. Ну, тут дастаткова прыгадаць паводзіны Пеўня на двары. Растапырыць прыгажун пер’е і падскокам наперад — вось яго стыхія. Праўда, адначасова гэтая птушка вучыць самакантролю, планаванню, дыпламатыі. На Усходзе кажуць, што гэта час, калі неабходна дасягнуць псіхалагічнай перавагі над праціўнікам, а сілу выкарыстоўваць у якасці крайняй меры.

А вось астролаг Ірына Махнач лічыць, што вельмі важную ролю сёлета будзе іграць… голас! Што, як, з якой сілай і каму мы будзем гаварыць. Наогул Певень — гэта абуджэнне ў першую чаргу нашай духоўнай прыроды. Дух павінен прачнуцца і прымусіць нас думаць сваёй галавой, нікому не давяраць. Певень — ён жа лідар! — цалкам самастойная адзінка, здольная павесці за сабой. Словам, няма калі плакацца і быць пасіўнымі. Сказалі: «Я змагу!» І — наперад!

Трэба задобрыць Пеўня, але спачатку варта прыбраць за сабой у годзе мінулым, падцягнуць хвасты,  адсекчы мінулыя памылкі, крыўды,  сумненні. А 28-га чысла адчыніць дзверы ў будучыню. На думку Ірыны Махнач, няправільна нічога не рабіць, а проста чакаць новага года: «Вось год Малпы быў дрэнным, можа, год Пеўня бу-дзе лепшым за яго?» Важна разумець, што няма такога паняцця, як «дрэнны год». Важна, каб мы ўсвядомілі, што ўсё ўнутры нас. Певень няпростыя задачы нам падносіць, але вось у гэтым і цікавасць… Калі хочаце, каб быў пазітыў, — настройцеся на дынаміку. Прызнавайцеся ў каханні, вымаўляйце гэтае слова, і няхай ваш голас будзе вельмі пераканальным».

Некаторыя астролагі сцвярджаюць, што ў новым годзе давядзецца наводзіць парадак і самаўдасканальвацца. Строгі кантроль і ўлік, рэвізія і ацэнка, рэжым эканоміі — гэта актуальна. Пажадана, каб усё было зроблена якасна, па-мастацку, стыльна. Ва ўсякім выпадку, такой будзе спроба, а што атрымаецца на практыцы… 3 аднаго боку, можа ўзмацніцца прэсінг, а з другога — некаторыя паслабленні і дывідэнды, дзякуючы гэтаму самаму ўзмацненню. Дзяржава будзе ініцыятарам істотнага рэфармавання ў самых розных галінах і галоўным суб’ектам, які прыме ўдзел у буйных эканамічных здзелках і дамоўленасцях. У актыўным стане будуць паняцці і сферы дзейнасці, звязаныя з электрычнасцю, інфармацыяй, сродкамі і суб’ектамі яе перадачы, а таксама дакументы, дагаворы, акцыі, сертыфікаты, рэклама, сродкі перасоўвання, урэшце, і людзі, якія выконваюць функцыі пасярэдніка. Аднак трэба быць гатовымі і да таго, што з усім вышэйзгаданым будуць адбывацца і розныя непаразуменні: інфармацыя можа губляцца, камп’ютарныя сістэмы выходзіць са строю, паперы затрымлівацца і шматразова пераправярацца, на транспарце магчымыя нестыкоўкі і аварыі.

Кажуць, што ў гэтага года будзе энергія маладой жанчыны, а таму менавіта яны, найбольш яркія і прыкметныя, акажуцца асабліва ўплывовымі. А на бытавым узроўні гэта актывізуе тэму флірту, рамантыкі, вяселляў і нават разводаў. Так што калі вы замужам і даўно, для ўмацавання вашага саюза вам неабходна ператварацца ў прывабную даму, якая патыхае «духамі ды туманамі». Певень наогул настройвае на павышаную ўвагу да ўсяго прыгожага, да іміджу, стымулюе актыўныя стасункі, забавы і захапленні. Гэта ў першую чаргу павінны адчуць народжаныя ў гады Малпы, Пацука і Дракона — яны будуць асабліва прывабнымі для супрацьлеглага полу і запатрабаванымі ў соцыуме.

Певень спрыяльна ставіцца да ўсіх, хто любіць працаваць, да перфекцыяністаў, якія жадаюць дабіцца ідэальнага завяршэння сваіх спраў. Словам, актыўнасць і яшчэ раз актыўнасць. Калі папрацаваць як след, то абавязкова будзе што ўспомніць і чым ганарыцца. Правільныя спадарожнікі і аднадумцы — у дапамогу.

Па матэрыялах друку.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!