Полацк — новая маладзёжная сталіца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ee73d45a44c42a969066862f0da69683

Маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2017 годзе па выніках рэспубліканскага конкурсу абраны Полацк. Усяго на гэта званне прэтэндавала 11 гарадоў краіны, а ў фінале спаборнічалі чатыры.

У Міністэрстве адукацыі агучылі асноўныя крытэрыі, па якіх ацэньваліся прэтэндэнты: гэта колькасць моладзі, інфармацыя аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі за 2016 год, добраўпарадкаванне тэрыторыі горада, наяўнасць сацыяльнай інфраструктуры, магчымасці для баўлення маладымі людзьмі вольнага часу, заняткаў спортам, адпачынку, праекты маладзёжных мерапрыемстваў, за-планаваных на 2017 год. Па ўсіх пунктах выйграў Полацк.

Першыя тэматычныя мерапрыемствы пройдуць у горадзе ў канцы студзеня. На працягу года Полацк стане пляцоўкай для рэспубліканскіх і міжнародных маладзёжных мерапрыемстваў: фестываляў, акцый, праектаў, сустрэч, канферэнцый. У іх возьмуць удзел прадстаўнікі навучэнцкай, студэнцкай і працоўнай моладзі як з Беларусі, так і з краін блізкага і далёкага замежжа.

Конкурс «Маладзёжная сталіца Беларусі» праводзіцца другі год запар з мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і ажыццяўлення інавацыйных праграм, звязаных з удзелам юнакоў і дзяўчат у палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны.

Першай маладзёжнай сталіцай быў выбраны горад Баранавічы. За год у ім прайшло больш як 130 мерапрыемстваў раённага, рэспубліканскага і міжнароднага маштабу: міжнародны студэнцкі форум «Я кажу «Так!», рэспубліканскі конкурс «Лідар года», рэспубліканскі адкрыты дыялог «Роля моладзі ў развіцці краіны» і іншыя.

Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.