Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

СІЛА — У АДЗІНСТВЕ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

12

Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка ў свята Раства Хрыстова наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе запаліў калядную свечку каля Мінскай іконы Божай Маці.

Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У саборы таксама прысутнічалі прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы Нядзельнай школы. У час наведвання храма Аляксандр Лукашэнка заклікаў да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы. «Трэба быць спакойнымі, вырашаць тыя задачы, якія сёння ёсць, і трошкі глядзець наперад, — сказаў Прэзідэнт. — Не трэба глядзець вельмі далёка. У адваротным выпадку мы можам дапусціць памылкі. У наш няпросты час гэта недапушчальна. І трэба быць вельмі акуратнымі для таго, каб зарыентавацца ў гэтым бурным і няпэўным свеце».



БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!