Скарына ў сучасным асэнсаванні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

skaryna_3

У межах традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая сёлета пройдзе з 8 па 12 лютага, адбудзецца і міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час».

Асноўнай прасторай дыялогаў і разваг яго замежных і беларускіх удзель-нікаў гэтым разам стане наступная тэма — «500-годдзе беларускага кнігадрукавання як частка сусветнай кніжнай гісторыі». Літаратары з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Малдовы, Латвіі, Таджыкістана, Казахстана, Азербайджана, іншых краін свету абмяркуюць здзяйсненні Францыска Скарыны ў кантэксце беларускай і сусветнай культуры. Звернуцца да разгляду літаратурных узаемасувязей як важкага фактару міжнародных агульнакультурных узаемаадносін. Асобная дыскусійная пляцоўка будзе прысвечана функцыям мастацкай літаратуры ў рэаліях сучаснага свету.

Заснавальнікамі сімпозіума «Пісьменнік і час»  з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.