Урок мудрасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

духовность

Аднойчы вечарам сын запрасіў маму ў рэстаран. Яна была старэнькая і слабая, таму, пакуль ела, ежа падала ёй на сукенку. Некаторыя наведвальнікі рэстарана незадаволена глядзелі на іх, а сын быў спакойным і даглядаў маці.

Закончыўшы вячэру, мужчына праводзіў маці да прыбіральні, змахнуў з яе крошкі, прычасаў валасы і паправіў акуляры. Усе моўчкі назіралі за імі. Сын заплаціў па рахунку і пайшоў з мамай да выхаду. Тут адзін пажылы мужчына яго аклікнуў: ”Вам не здаецца, што Вы нешта пакінулі?”

“Не, паважаны, нічога”, — адказаў сын. А наведвальнік запярэчыў: ”Ды не! Вы пакінулі ўрок кожнаму сыну і надзею кожнай маці”.

Даслала Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.