“Харошкі” ў Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

p188241720-3

24 студзеня, у 18 гадзін, у РЦК адбудзецца канцэрт  жывой легенды беларусаў — Беларускага дзяржаўнага заслужанага  харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”. Калектыў быў створаны ў 1974 годзе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі харэографамі Валянцінай Гаявой і Мікалаем Дудчанкам.

Творчы почырк “Харошак” — маштабныя, яскравыя, жыццясцвярджальныя палотны, розныя па характары і тэмпераменце, якія ствараюцца мовай танца.

Калектыў ансамбля аб’ядноўвае танцавальную і вакальна-інструментальную групы. У арсенале аркестра — класічныя і сучасныя музычныя інструменты.

У 2014 годзе ансамблю “Харошкі” споўнілася 40 гадоў. Усе гэтыя гады творчая дзейнасць калектыву садзейнічае захаванню шматвекавых нацыянальных традыцый, прапагандуе і папулярызуе беларускае нацыянальнае  мастацтва ў Беларусі і за яе межамі. Творчае крэда ансамбля — спалучэнне духоўнай сілы бацькоўскіх традыцый і невычарпальная энергія славянскага фальклору.

Не прапусціце магчымасць убачыць “Харошкі” у Нясвіжы!

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.