Якія дрэвы і кусты нельга саджаць побач

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шмат хто ведае, што некаторыя агародныя культуры нельга саджаць на суседніх градках. Скажам, бульба і таматы — дрэнныя суседзі, у іх агульныя шкоднікі і хваробы. А вось пра тое, што і ў садзе дзейнічаюць тыя ж правілы, ведаюць нямногія. Некаторыя віды дрэў і кустоў увогуле на дух не пераносяць адзін аднаго!

Прычын антаганізму можа быць некалькі. Напрыклад, расліны адначасова спажываюць пажыўныя рэчывы, з-за чаго карысных элементаў не хапае абедзвюм. Або іх карані залягаюць на адной глыбіні і перашкаджаюць адзін аднаму расці. А бывае, што карэньчыкі аднаго з суседзяў вылучаюць шкодныя рэчывы, якія перашкаджаюць росту іншага.

Таму, перш чым пасадзіць побач тыя ці іншыя расліны ў садзе, высветліце, ці падыходзяць яны адзін аднаму як суседзі.

Яблыні любяць памідоры

Добрыя суседзі. Яблыні — галоўныя пладовыя дрэвы ў нашых садах, яны займаюць вялікія плошчы, і пад імі заўсёды застаецца зямля, якая не выкарыстоўваецца. Для 6 — 10 сотак гэта злачынства! А каб прыствольныя колы не пуставалі, там можна пасадзіць календулу або кроп — яны адпуджваюць шматлікіх шкоднікаў.

З паўднёвага боку пад яблынямі (і грушамі) можна вырошчваць скараспелыя таматы. Карысць тут двайная: памідоры адпуджваюць матылькоў пладажэрак, а вы зноў жа эканоміце плошчу.

Некаторыя спецыялісты рэкамендуюць пасярэдзіне яблыневага саду пасадзіць… сасну ці лістоўніцу. Яны, кажуць, вельмі станоўча ўплываюць на рост пладовых дрэў.

Дрэнныя суседзі. Там, дзе растуць яблыні, — не месца рабіне! Пра тое, што для саду яна ўяўляе пагрозу, стала вядома ў пачатку XX стагоддзя. Гром грымнуў у Паўночнай Амерыцы, дзе каля садоў часцяком саджалі рабіну. І ў нейкі момант людзі заўважылі, што з кожным годам яблыкі станавіліся ўсё горш і горш — усе чарвівыя! А ў тых садах, дзе рабіны побач не было, такіх праблем не ўзнікала. Сталі высвятляць, у чым прычына, і выявілі, што плады пашкоджваюць вусені рабіннай молі.

 

 

 

Паміж дрэвамі ў садзе карысна высаджваць расліны з рэзкім пахам: аніс, базілік, каляндру, мелісу, пятрушку, чабор, эстрагон. Яны адпуджваюць шматлікіх шкоднікаў і стрымліваюць распаўсюджванне хвароб.

 

 

 

Парэчкі і цыбуля

Добрыя суседзі. Паміж кустамі карысна пасадзіць цыбулю і пакінуць яе на зіму ў зямлі: гэта абароніць парэчкі ад пупышкавага кляшча. З чорнымі парэчкамі выдатна ладзіць бружмель (жимолость).

Дрэнныя суседзі. А вось чырвоныя парэчкі з чорнымі не ла-дзяць, хоць яны і сёстры. Маліны таксама дрэнныя суседкі. Яны, як вядома, распаўзаюцца ва ўсе бакі і, калі трапяць у пасадкі парэчак, пачнуць іх прыгнятаць.

Агрэст «цягне

на чырвоненькае»

Добрыя суседзі. Агрэст ідэальна ўжываецца з чырвонымі парэчкамі.

Дрэнныя суседзі. А вось чорныя парэчкі для яго не падыхо-дзяць — яны абодва пашкоджваюцца агрэставай агнёўкай. Маліннік таксама не самы лепшы варыянт — па той жа прычыне, што і для парэчак.

Эгаістка-маліна

Саджаць яе лепш асобна ад іншых садовых раслін. У адваротным выпадку яна будзе адбіраць у суседзяў усю вільгаць, паколькі з’яўляецца вадахлёбкай. Да таго ж, яе параснік здольны задушыць любую нізкарослую культуру.

Пятрушка

і вінаград

i

Добрыя суседзі. Станоўчы ўплыў на вінаград аказваюць радыска і масляная рэдзька. Пятрушка аздараўлівае вінаграднікі, пашкоджаныя філаксерай.

Дрэнныя суседзі. Побач з вінаградам нельга саджаць капусту і агуркі — ліяна моцна прыгнятае гэтую гародніну.

Рамонак

для абляпіхі

Добрыя суседзі. Абляпіха любіць, калі пад ёй растуць лекавыя травы, напрыклад,  рамонак і мацярдушка (душица). Дарэчы, гэта вельмі зручна: з лісця абляпіхі, кветак рамонку і травы мацярдушкі можна заварваць выдатны вітамінавы чай!

Дрэнныя суседзі. Гэтая ягадная культура не любіць суседства малін, чорных парэчак і суніц — у іх карані знаходзяцца ў адным пласце, і яны будуць змагацца за ваду і харчаванне. І яшчэ абляпіха не пераносіць паслёнавых культур.

Суніцы ад рэдзькі саладзейшыя

Добрыя суседзі. На сунічныя плантацыі можна падсадзіць аксаміткі, салату, куставую фасолю, часнок і шпінат: яны станоўча ўплываюць на ягадныя градкі, а заадно дапамагаюць сэканоміць плошчу. Акрамя гэтага, суніцы можна спалучаць з цыбуляй, шніт-цыбуляй, радыскай і рэдзькай.

Пятрушка, падсеяная ў градкі з суніцамі, адпуджвае смаўжоў.

Добра ўздзейнічаюць шалфей і агурочная трава.

Дрэнныя суседзі. Суніцы нельга саджаць ля бульбы, таматаў, агуркоў і капусты. У іх агульны шкоднік — нематода.

Каля малін суніцам таксама не месца — і тую, і іншую культуру любіць малінава-сунічны даўганосік.

 

 

 

Варта ведаць

.Нельга саджаць у садзе чаромху — на яе з усёй ваколіцы зляцяцца шклянніцы, якія потым перабяруцца на іншыя пладовыя і ягадныя расліны.

.Глог (боярышник) прыцягвае на ўчастак шкоднікаў яблыні.

.Крушына з’яўляецца расаднікам бакальчатай іржы.

.Ні адна расліна не пераносіць суседства з фенхелем і ісопам, таму саджаць іх трэба ў самым далёкім кутку саду.

 

 

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.