Заробкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

деньги

Павысілася тарыфная стаўка першага разраду. З 1 студзеня гэтага года яе памер складае 31 рубель. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2016 года №1115. Устанавілі таксама штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1—14 разрадамі, у памерах 8,6 — 5,7 рубля.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна будзе забяспечыць пераразлік заробку работнікаў у адпаведнасці з новымі памерамі тарыфнай стаўкі першага разраду і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

Мінулы раз тарыфная стаўка першага разраду, ад якой залежаць заработныя платы бюджэтнікаў, павышалася ў леташнім красавіку — да 29,8 рубля.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.