Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 12 °C

Адказны працаўнік

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.02.2017

219

Вадзіцель Юрый Карачун — адзін з лепшых работнікаў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, які працуе ў таварыстве ўжо 12-ы год. Кіраўніцтва характарызуе яго як вельмі адказнага і добрасумленнага працаўніка, а таварышы па рабоце — як вельмі добразычлівага і надзейнага чалавека, з якім прыемна працаваць побач. Падчас жніва Юрый Сяргеевіч адвозіць збожжа ад камбайна, на ўборцы цукровых буракоў дастаўляе салодкі корань на Гарадзейскі цукровы камбінат. На сённяшні дзень ён заняты на вывазе арганікі на палі.



Да працы прывучаны і яго дзеці — старэйшы сын кожнае лета яшчэ са школы працуе тут жа, на прадпрыемстве, на збожжатаку, а будучую прафесію, як і бацька, звязаў з тэхнікай: вучыцца ў Мінскім аўтамеханічным каледжы на аўтамеханіка.

Па выніках мінулага года Ю.С. Карачун заняў 3 месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы збожжа ад камбайнаў, якія забяспечылі максімальную ўмоўную колькасць перавезенага збожжа пры адсутнасці страт сярод гаспадарак 2-й групы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!