Чысціня плюс парадак раўняецца бяспецы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC02973 DSC02966

З зайздроснай упартасцю пры пераходзе адлігі ў маразы і наадварот на будынках штогод з’яўляюцца ледзяшы. З бяскрыўдных “снежных слёз” яны часцяком ператвараюцца ў сапраўдную халодную зброю, якая тоіць у сабе вя-лікую небяспеку і для людзей, і для аўтамабіляў, якія могуць стаяць унізе. І штогод з імі змагаюцца работнікі Нясвіжскай ЖКГ, якія, нягледзячы на свае канкрэтныя прафесіі і пасады, у выпадку неабходнасці прыходзяць на дапамогу жыхарам шматкватэрных дамоў і работнікам адміністрацыйных будынкаў райцэнтра, а  таксама г.п. Гарадзея і аграгарадка Сноў.

Для гэтага ў прадпрыемстве працуюць дзве вышкі на базе аўтамібіляў “ЗіЛ-133”, дзякуючы якім праводзяцца і другія вышынныя работы — абрэзка дрэваў, рамонт дахаў і іншае.   Як расказаў намеснік дырэктара Нясвіжскай ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Сяргей Гардзійка, жылкамунгасаўцы за бягучы сезон прыбралі з дахаў каля паўтары тоны небяспечных “дароў прыроды”.

Вось і ў дзень, калі былі зроблены здымкі, ледзяшы збівалі Аляксандр Іваноў і Віталь Навоша, якія з узроўню трэцяга паверха трапілі ў аб’ектыў фотакамеры “НН”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.