Дзеля роднай зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

216_дуброва

Ураджэнца вёскі Малая Быхаўшчына Мікалая Васільевіча Дуброву добра ведаюць не толькі землякі, працаўнікі  мясцовага ААТ “Лань-Нясвіж”, але і жыхары Нясвіжчыны. Дый на абласным узроўні яго прозвішча гучыць. А звязана гэта з працай вадзіцеля Мікалая Дубровы на адвозцы збожжа ад камбайнаў у гарачы час жніва. Ён выходзіў на першае месца ў раёне сярод вадзіцеляў гаспадарак першай групы.  Займаў ганаровыя прызавыя месцы. Так, на жніве-2016 падняўся на трэцюю ступеньку п’едэстала — перавёз 1445,7  умоўнай тоны збожжа. Мікалай Дуброва і яго калега Аляксандр Шынгель (другое месца па раёне) занялі ў абласным спаборніцтве  трэція месцы. Абодва, разам з вадзіцелем Сяргеем Кабальнікавым (другое месца ў вобласці), бралі ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2016” у Лагойску.

Мікалай Васільевіч зарэкамендаваў сябе добрасумленным, старанным работнікам. Да тэхнікі адносіцца беражліва. Заданні выконвае ў тэрмін і якасна.

Ён любіць працаваць на роднай зямлі. Таму і застаўся ў сваім сельгаспрадпрыемстве, калі атрымаў правы на ваджэнне аўтамашыны падчас вучобы ў Рассветаўскай сярэдняй школе і адслужыў у арміі. Розныя работы даво-дзіцца яму выконваць: адвозіць з поля кукурузнае зерне і зялёную кукурузную масу на сілас, ездзіць па новыя машыны і запасныя часткі. У гэтыя лютаўскія дні вывозіць арганіку, дастаўляе камбікорм, будаўнічыя матэрыялы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі

ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.