Дзень за днём…

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гартаючы каляндар 2016 года

2016 год падвёў вынікі мінулай пяцігодкі.

000343_2e9241f5968fac62e08a90a8d40369ae

За значны ўклад у рэалізацыю яе планаў і шматгадовую    плённую працу  ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман. 2 снежня ордэн яму ўручыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Па выніках пяцігодкі медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны старшыня  Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, дырэктар ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі, начальнік участка  паразабеспячэння ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Юрый Свірыд, аператар машыннага даення СВК “Гарадзея” Наталля Скакуноўская, галоўны ветэрынарны ўрач раёна, начальнік ДУ “Нясвіжская раённая ветэрынарная станцыя” Сяргей Стрэчань.

Медалём  “За бездакорную службу”  III ступені ў 2016 г. Узнагароджаны  тры супрацоўнікі  Нясвіжскага  РАУС:  начальнік штаба  капітан міліцыі  Алег Клачко, начальнік ІЧУ маёр міліцыі Дзмітрый  Супрыновіч (на здымку),  старшы інспектар  групы інфармацыйна- аналітычнага  забеспячэння  маёр міліцыі Іна Шуста.

Медалём “За бездакорную службу” III ступені ў 2016 г. Узнагароджаны тры супрацоўнікі
Нясвіжскага РАУС: начальнік штаба капітан міліцыі Алег Клачко, начальнік ІЧУ маёр міліцыі Дзмітрый Супрыновіч (на здымку), старшы інспектар групы інфармацыйна- аналітычнага забеспячэння маёр міліцыі Іна Шуста.

У студзені 2016-га СП ТАА “Фармлэнд” наведаў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. Ён пазнаёміўся з вытворчым  працэсам і перспектывамі прадпрыемства.

У студзені 2016-га СП ТАА “Фармлэнд” наведаў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. Ён пазнаёміўся з вытворчым працэсам і перспектывамі прадпрыемства.

11 верасня прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Жыхары раёна вы-бралі сваім дэпутатам Алену Анісім. Членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін выбраны Мікалай Радаман, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

11 верасня прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Жыхары раёна вы-бралі сваім дэпутатам Алену Анісім.
Членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін выбраны Мікалай Радаман, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

Па выніках 2015 г. спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама “Чалавек года Міншчыны” быў удастоены старшы майстар участка ВіК Нясвіжскай ЖКГ Анатоль Быль.

22-23 чэрвеня ў Мінску прайшоў V Усебеларускі народны сход. Удзел у ім брала дэлегацыя Нясвіжскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко.

Жыхарка аграгарадка Лань Таццяна Ляцко ўзнагароджана ордэнам Маці. Таццяна Мікалаеўна з мужам Васілём Васільевічам выхоўваюць пяцярых дзяцей.

Жыхарка аграгарадка Лань Таццяна Ляцко ўзнагароджана ордэнам Маці. Таццяна Мікалаеўна з мужам Васілём Васільевічам выхоўваюць пяцярых дзяцей.

На рэспубліканскім аглядзе  якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката-2016” у рамках “Хлебнага салона” хлеб “Ціханаўскі асобы”, пірог заказны “Фруктовае захапленне”, торт “Несвіжанка люкс” Нясвіжскага хлебазавода ўзнагароджаны залатымі медалямі і дыпломамі. Хлеб “Абедзенны дыябетычны”, пернік сувенірны “Падарунак”, пірог “Нясвіжскі арыгінальны” — сярэбранымі медалямі і дыпломамі.

Ордэн Маці ўручаны таксама несвіжанцы Ганне Хандрыка. Ганна Мікалаеўна з мужам Андрэем Анатольевічам выхоўваюць шасцярых дзяцей.

Ордэн Маці ўручаны таксама несвіжанцы Ганне Хандрыка. Ганна Мікалаеўна з мужам Андрэем Анатольевічам выхоўваюць шасцярых дзяцей.

На абласное свята ўшанавання ветэранаў  АПК Міншчыны наш раён дэлегаваў 10 чалавек —  ардэнаносцаў, заслужаных работнікаў,  паважаных людзей, настаўнікаў моладзі.

На абласное свята ўшанавання ветэранаў
АПК Міншчыны наш раён дэлегаваў 10 чалавек —
ардэнаносцаў, заслужаных работнікаў,
паважаных людзей, настаўнікаў моладзі.

Каманда ДЭУ № 65 заняла першае месца  ў ІІІ конкурсе прафесійнага майстэрства сярод работнікаў  РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”.

Каманда ДЭУ № 65 заняла першае месца
ў ІІІ конкурсе прафесійнага майстэрства сярод работнікаў
РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”.

526

.Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах за 2016 г. дасягнуў у нашым раёне 448367 тыс. рублёў — 129,5 % да ўзроўню 2015 г. У верасні ўведзены ў эксплуатацыю Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання магутнасцю перапрацоўкі 500 тон малака ў суткі. Аб’ём фінансавання аб’екта склаў больш за 90 мільёнаў долараў ЗША. За кошт інвестара — ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання” — праведзена мадэрнізацыя КПС г. Нясвіжа і рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў.

Каманда Нясвіжскага раёна электрасетак выйшла пераможцай у спаборніцтве паміж структурнымі падраздзяленнямі  філіяла “Стаўбцоўскія электрасеткі”  РУП “Мінскэнерга”.

Каманда Нясвіжскага раёна электрасетак выйшла пераможцай у спаборніцтве паміж структурнымі падраздзяленнямі філіяла “Стаўбцоўскія электрасеткі” РУП “Мінскэнерга”.

Узорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі” стаў уладальнікам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Узорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі” стаў уладальнікам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

.Валавая вытворчасць сельгаспрадукцыі летась у супастаўных цэнах 2015 г. склала 207,7 млн. рублёў — 102,9 % да  ўзроўню папярэдняга года.

.Сельгаспрадпрыемствы раёна атрымалі ў 2016 г. каля 130 тысяч тон збожжа ў бункернай вазе. Ураджайнасць склала 56,8 ц/га. Акрамя таго, сабрана амаль 36 тысяч тон зерня кукурузы — па 121,4 ц/га.

Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў у гаспадарках першай групы першае месца заняў старшы камбайнер  Іван Касцюкевіч з СВК “Агракамбінат Сноў”, які намалаціў 2173,8 умоўнай  тоны збожжа. У Мінскай вобласці ён заняў 3 месца.

Старшы камбайнер Уладзімір Яфімчык з агракамбіната “Сноў” — пераможца раённага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў уборачных камбайнаў. На яго рахунку — 1982,1 умоўнай тоны збожжа.

Старшы камбайнер Уладзімір Яфімчык з агракамбіната “Сноў” — пераможца раённага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў уборачных камбайнаў. На яго рахунку — 1982,1 умоўнай тоны збожжа.

Сярод экіпажаў уборачных камбайнаў гаспадарак другой групы  першае месца заняў экіпаж  ААТ “Сейлавічы” ў складзе         Вячаслава Хвіцько і яго сына Максіма Хвіцько (справа налева), які намалаціў 1627,6 умоўнай тоны збожжа.

Вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргей Кабальнікаў стаў пераможцам сярод калег у гаспадарках раёна першай групы на адвозцы збожжа  ад камбайнаў. На яго рахунку — 1501,9 умоўнай тоны. У абласным спаборніцтве ён стаў другім.

Старшы аператар  збожжасушыльнага  комплексу ААТ “Новае жыццё” Аляксандр Карачун  дапрацаваў падчас жніва 10166,2 тоны збожжа  і заняў другое месца  сярод аператараў  гаспадарак першай групы.

Старшы аператар
збожжасушыльнага
комплексу ААТ “Новае жыццё” Аляксандр Карачун
дапрацаваў падчас жніва 10166,2 тоны збожжа
і заняў другое месца
сярод аператараў
гаспадарак першай групы.

.Надой малака на 1 фуражную карову — 7491 кг — самы высокі не толькі ў Мінскай вобласці, а і сярод раёнаў рэспублікі.

.СВК “Агракамбінат Сноў” з прадуктыўнасцю дойнага статка 10053 кг малака ад каровы — адзін з лідараў у Беларусі сярод сельгаспрадпрыемстваў.

У снежні ўвайшлі ў эксплуатацыю другая  чарга МТФ “Супрунавічы” ААТ “Грыцкевічы” (на здымку — урачыстае адкрыццё аб’екта), другая чарга МТФ “Круты Бераг” ААТ “17 Верасня”,  першая чарга новай МТФ “Лявонавічы” ЗАТ “1 Мая”, першая чарга МТФ “Міцькавічы” ААТ “Лань-Нясвіж”.

.Старажытны Нясвіж часта наведваюць госці з краін блізкага і далёкага замежжа. Так, летась у нас пабывала дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага медыяфоруму “Партнёрства ў імя будучыні” — кіраўнікі інфармацыйных і навуковых структур, медыйных аб’яднанняў краін-удзельніц СНД. .У чэрвені ў Нясвіжы прайшла дзявятая сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі. Нашы краіны маюць 19 пабрацімых пар. Найбольш актыўна супрацоўнічаюць Брэст, Равенсбург і Вайнгартэн, Маладзечна і Эссмінген, Нясвіж і Лайхінген, Гродна і Міндэн, Светлагорск і Хельмштэдт, Лунінец і Шэнефельд, Рэчыца і Букстэхудэ. Наш старажытны горад наведвалі таксама ўдзельнікі ХVI сесіі Савета  кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў-удзельніц СНД, дэлегацыя работнікаў культуры з літоўскага Радвіліш-кіса, дэлегацыя губернатарства Паўднёвы  Сінай Арабскай Рэспублікі  Егіпет на чале  з губернатарам Халедам Фуда Седзікам (на фота), маршал Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі, Надзвычайны  і Паўнамоцны Пасол Фінляндыі ў Беларусі Крыстэр Густаф. .Група расійскіх журналістаў сустрэлася са старшынёй  райвыканкама І.І. Крупко, наведала СВК “Агракамбінат Сноў”, гарадскую ратушу, замак Радзівілаў і Касцёл Божага Цела. .Кіраўніцтва раёна традыцыйна  запрашае сяброў з гарадоў-партнёраў Нясвіжа  на святкаванне Дня  Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Летась да нас прыязджалі дэлегацыі 13-і гарадоў з 8 краін — Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Арменіі, Азербайджана, Украіны і Фінляндыі.

.Старажытны Нясвіж часта наведваюць госці з краін блізкага і далёкага замежжа. Так, летась у нас пабывала дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага медыяфоруму “Партнёрства ў імя будучыні” — кіраўнікі інфармацыйных і навуковых структур, медыйных аб’яднанняў краін-удзельніц СНД.
.У чэрвені ў Нясвіжы прайшла дзявятая сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі. Нашы краіны маюць 19 пабрацімых пар. Найбольш актыўна супрацоўнічаюць Брэст, Равенсбург і Вайнгартэн, Маладзечна і Эссмінген, Нясвіж і Лайхінген, Гродна і Міндэн, Светлагорск і Хельмштэдт, Лунінец і Шэнефельд, Рэчыца і Букстэхудэ.
Наш старажытны горад наведвалі таксама ўдзельнікі ХVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў-удзельніц СНД, дэлегацыя работнікаў культуры з літоўскага Радвіліш-кіса, дэлегацыя губернатарства Паўднёвы Сінай Арабскай Рэспублікі Егіпет на чале з губернатарам Халедам Фуда Седзікам (на фота), маршал Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Фінляндыі ў Беларусі Крыстэр Густаф.
.Група расійскіх журналістаў сустрэлася са старшынёй райвыканкама І.І. Крупко, наведала СВК “Агракамбінат Сноў”, гарадскую ратушу, замак Радзівілаў і Касцёл Божага Цела.
.Кіраўніцтва раёна традыцыйна запрашае сяброў з гарадоў-партнёраў Нясвіжа на святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Летась да нас прыязджалі дэлегацыі 13-і гарадоў з 8 краін — Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Арменіі, Азербайджана, Украіны і Фінляндыі.

Навучэнка ДЮСШ прафсаюзнай арганізацыі СВК “Агракамбінат Сноў” лыжніца Ульяна Хоміч уключана ў нацыянальную зборную каманду.

Навучэнка ДЮСШ прафсаюзнай арганізацыі СВК “Агракамбінат Сноў” лыжніца Ульяна Хоміч уключана ў нацыянальную зборную каманду.

Юныя гімнасткі                СДЮШАР Нясвіжскага райвыканкама  заваявалі бронзу ў 17-х міжнародных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў Мінску.

Юныя гімнасткі СДЮШАР Нясвіжскага райвыканкама заваявалі бронзу ў 17-х міжнародных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў Мінску.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Нясвіжы                    ўрачыста  адкрылі храм Узнясення Гасподня.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Нясвіжы ўрачыста адкрылі храм Узнясення Гасподня.

Сям’я Марціноўскіх (Аляксандр і Настасся, іх дочкі Дзіяна і Ульяна) з ААТ “Юшавічы” выйшла пераможцай раённага  сямейнага сельскагаспадарчага  праекта ГА “БРСМ” “Уладар сяла”. Настасся ўзначальвае малочнатаварную ферму “Затур,я-2”. Аляксандр працуе аператарам даення кароў робатамі.

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” узнагароджаны  прызам “Europa Nostra”. Узнагароду ўручыў віцэ-прэзідэнт агульнаеўрапейскай федэрацыі асацыяцый Europa Nostra князь Аляксандр Сайн-Вітгенштэйн. Удзел ва ўрачыстасці бралі прадстаўнікі роду Радзівілаў. Мясцовая цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў Нясвіжы (на фота), а за чатыры месяцы да гэтага прыз “Europa Nostra”дырэктар музея-запаведніка Сяргей Клімаў  атрымліваў у Мадрыдзе.

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” узнагароджаны прызам “Europa Nostra”. Узнагароду ўручыў віцэ-прэзідэнт агульнаеўрапейскай федэрацыі асацыяцый Europa Nostra князь Аляксандр Сайн-Вітгенштэйн. Удзел ва ўрачыстасці бралі прадстаўнікі роду Радзівілаў.
Мясцовая цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў Нясвіжы (на фота), а за чатыры месяцы да гэтага прыз “Europa Nostra”дырэктар музея-запаведніка Сяргей Клімаў атрымліваў у Мадрыдзе.

.Напрыканцы 2016 г. у Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася новая экспазіцыя — “Нясвіж на скрыжаваннях эпох”, прысвечаная гісторыі нашага старажытнага горада.

За год у музеі праведзена 510 экскурсій. Яго выставы пагля-дзела больш за 36 тысяч чалавек. Асноўны фонд музея налічвае 10596  экспанатаў — за год ён павялічыўся  на 496 экспанатаў.

Сачыненне вучаніцы  7 класа  Сноўскай СШ  Віталіны Віннік   адзначана спецыяльным  прызам Сусветнага паштовага саюза за перамогу  ў Міжнародным  маладзёжным конкурсе сачыненняў  эпісталярнага жанру.  Работа Віталіны заняла 1 месца  з больш чым 1,5 тысячы сачыненняў беларускіх дзяцей, дзяўчынка стала лаўрэатам міжнароднага этапу.

Сачыненне вучаніцы 7 класа
Сноўскай СШ Віталіны Віннік
адзначана спецыяльным
прызам Сусветнага паштовага саюза за перамогу ў Міжнародным
маладзёжным конкурсе сачыненняў
эпісталярнага жанру.
Работа Віталіны заняла 1 месца
з больш чым 1,5 тысячы сачыненняў беларускіх дзяцей, дзяўчынка стала лаўрэатам міжнароднага этапу.

Дайджэст падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Здымкі — з архіва газеты  “Нясвіжскія навіны”.

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.