Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Фігура Маці Божай Фацімскай — у Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Набліжаецца сотая гадавіна аб’яўленняў Маці Божай траім дзецям у Фаціме. Гэта дата з’яўляецца нагодай, каб нанова ўслухацца ў пасланне, якое Бог праз Най-свяцейшую Панну Марыю накіроўвае да кожнага з нас, нагадваючы пра тое, як неабходны нам малітва і навяртанне,  перамена жыцця і перапрашэнне за грахі.

13 ліпеня 1917 года Найсвяцейшая Панна Марыя, аб’яўляючыся ў Фаціме дзецям, папрасіла, каб асаблівым чынам развівалася набажэнства да Яе Беззаганнага Сэрца. Сказала ім такія словы: “Бог хоча распаўсюдзіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”.



З гэтых аб’яўленняў паўсталі дзве спецыяльныя малітвы. Першая з іх — гэта так званыя “фацімскія набажэнствы”, якія адпраўляюцца ў трынаццаты дзень кожнага месяца. Другая — малітва ў першыя суботы месяца, якая выражаецца ў аддаванні пашаны Беззаганнаму Сэрцу Марыі і перапрашэнні за знявагі, якія Яна церпіць ад лю-дзей. Чалавечыя сэрцы параненыя і часта вязнуць у граху, таму трэба са стараннасцю звяртацца да Беззаганнага Сэрца Маці Божай, Сэрца, вольнага ад граху, чыстага і вернага.

З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў у Касцёле ў Беларусі арганізавана перагрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Ужо з 13 кастрычніка 2016 года распачалося пілігрымаванне фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перагрынацыя — гэта радасць сустрэчы з Маці Міласэрнасці, падчас якой вернікі прысвячаюць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і просяць, каб Яна прывяла іх да міласэрнага Езуса. З 11 па 13 лютага фігура Маці Божай Фацімскай будзе знаходзіцца ў нас, у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы. Для парафіі будзе вялікі гонар прыняць Маці Божую ў сябе. Вернікі праз глыбокую малітву, фацімскія набажэнствы, якія нагадваюць аб аб’яўленні Маці Божай у Фаціме, ужо духоўна падрыхтоў-ваюцца да сустрэчы з Маці Бо-жай.

Сустрэча фігуры Маці Божай Фацімскай запланавана на 11 лютага, у субботу, на 17.00 каля Слуцкай Брамы ў Нясвіжы. Сустрэўшы фігуру Маці Божай, вернікі накіруюцца ў працэсіі да касцёла. Затым пасля малітваў прывітання будзе цэлебравана Най-свяцейшая Ахвяра (святая імша).

Каб лепей перажыць гэтае свята, з 10 па 12 лютага ў нашай парафіі адбудуцца Фацімскія рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні), якія правядзе ксёндз Кірыл Бардонаў.  Там будзе шмат навукі, звязанай з фацімскімі аб’яўленнямі і г.д. У пятніцу і суботу святыя імшы з навукамі рэкалекцыйнымі пройдуць  а 10-й і 18-й гадзінах. У нядзелю — а 11-й і 16-й гадзінах. У суботу таксама Каталіцкі Касцёл адзначае сусветны дзень хворых, і ў гэты дзень у часе набажэнстваў а 10-й і 18-й гадзінах будзем маліцца за хворых. Яны змогуць атрымаць сакрамэнт намашчэння хворых, падчас якога просяць аб духоўным і фізічным выздараўленні.

13 лютага а 10-й гадзіне будзе Святая Імша развітальная і фігура Маці Божай Фацімскай павандруе далей па Беларусі. Увечары,  а 18-й гадзіне, яе будуць сустракаць у нашай суседняй парафіі ў Гарадзеі.

Шчыра запрашаем усіх прыняць удзел у гэтых набажэнствах!

Ксёндз Пётр ШАРКО,

пробашч парафіі

Божага Цела ў Нясвіжы,

дэкан Нясвіжскага дэканата.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!