Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

…І новыя бібліятэчныя праекты

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.02.2017

Фота 1

Фота 1

Мінулы год быў насычаным на бібліятэчныя мерапрыемствы розных форм. Цікава прайшла гарадская акцыя “Бібліяноч”, якая па традыцыі збірала ўсіх прыхільнікаў кнігі ў верасні.  Дакрануцца да свету літаратуры  можна было, пабываўшы на сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі Тамарай Лісіцкай і Юрыем Паляковым, дэманстравалі эрудыцыю ўдзельнікі ток-шоу “Інтэлект+” і тэлевіктарыны “Чытай кіно”, па просьбах моладзі праходзіла ваенна-тактычная гульня “Лазертаг”.



Стартаваў у мінулым годзе Першы раённы фестываль паэзіі “Голасам свайго пакалення”, прысвечаны паэту-земляку, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, ганароваму грамадзяніну Нясвіжа Паўлюку Пранузу, імя якога носіць бібліятэка.

Распачаў сваю дзейнасць праект “Бібліякроха”, у рамках якога цяпер работа па прагандзе кнігі і чытання вя-дзецца і з выхаванцамі дзіцячых садкоў горада.

Супрацоўнікі бібліятэкі раскрывалі свой творчы патэнцыял у розных конкурсах. Так, у рэспубліканскім конкурсе “Лепшы па прафесіі сярод моладзі, якая працуе ў аграгарадках”, ганаровае другое месца было прысуджана бібліятэкару Аношкаўскай сельскай бібліятэкі Таццяне Гадун (фота 1), а на абласным конкурсе “Бібліятэкар года” другое месца заняла бібліятэкар Ланскай сельскай бібліятэкі Алена Жук (фота 2 — у час Калядных святаў  у Нясвіжы). Дарэчы, у мінулым годзе гэтай бібліятэкай праведзена вялікая работа па адра-джэнні беларускага лялечнага тэатра  “Ланская батлейка” — яна прадставіла гледачам 12 спектакляў.

Фота 2

Фота 2

У 2016 годзе культурная дзейнасць бібліятэк ахоплівала не толькі свой рэгіён, але і выйшла на міжнародную арэну. Былі падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве ў бібліятэчнай сферы з бібліятэкамі трох гарадоў-партнёраў Нясвіжа: г. Пулавы (Польшча), г. Радвілішкіс (Літва) і  г. Ауцэ (Латвія).

Працягвалася работа на ніве духоўнай асветы. Так, у рамках дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пры бібліятэцы былі створаны Нядзельная школа для дарослых і Школа праваслаўнага выхавання. А па выніках работы за 2016 год у гэтым накірунку бібліятэка была ўзнагароджана Епархіяльнай Граматай епіскапа Слуцкага і Салігорскага.

Гэтыя і многія іншыя дасягненні ў многім залежаць ад прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і працаздольнасці ўсяго калектыву супрацоўнікаў. Граматныя спецыялісты, умелыя арганізатары і прапагандысты кнігі, энтузіясты сваёй справы,  яны знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку.

Менавіта да такіх належаць высокакласныя прадстаўнікі бібліятэчнай сферы раёна — намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі А.А. Кульбей, загадчыкі аддзелаў  — З.А. Сілкова, А.В.Чухлей, К.В. Дубовік, Н.А. Сідорка, метадыст Ю.А. Карпач, бібліятэкар В.В. Шчарбакова.

Шчодра дзеляцца сваімі ведамі і вопытам з маладымі калегамі, вучаць думаць і дзейнічаць прафесійна, шукаць нетрадыцыйныя падыходы да работы вопытныя спецыялісты Н.А. Богдан,  В.М. Гуцько, Л.М. Нядзілька, З.П. Грабёнка, А.А. Міклашэвіч, Л.К. Гуленка, А.М. Верамчук.

З веданнем справы дапамагаюць чытачам арыентавацца ў бяскрайнім кніжным моры А.Л. Кунаш, А.І. Кандратовіч.

Людміла ВІТКО,

дырэктар Нясвіжскай  цэнтральнай раённай

 бібліятэкі  імя Паўлюка Пранузы.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ  і Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!