Каб лілося малако ракой

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

251_чурак

На высокім узроўні знаходзіцца  вытворчасць малака ў ААТ “Новае жыццё”. Валавы надой у мінулым годзе дасягнуў 11668,2 тоны — на 787,4 тоны болей за 2015-ы год, або тэмп росту склаў 107,2 %. У т.л. за снежань рост — 112,3 % (самы высокі ў раёне). У сярэднім ад адной фуражнай каровы атрымана па 7836 кг — на 434 кг болей за паказчык папярэдняга года.

Значны ўклад у агульную справу ўносіць заатэхнік-селекцыянер  сельгаспрадпрыемства Тамара Чурак. Яе карпатлівая селекцыйная работа, адбор самых прадуктыўных першацёлак для ўзнаўлення дойнага статка садзейнічаюць  павышэнню валавой вытворчасці  малака.

Атрымаўшы летась статус племяннога прад-прыемства, “Новае жыццё” цяпер рыхтуе на продаж племянных бычкоў. У снежні першыя тры рэалізаваны Аршанскаму племпрадпрыемству.

Параметры  для гэтага вытрымліваюцца  вельмі строгія. Сярэднясутачная прывага аднаго  бычка павінна  быць не менш за 900 грамаў, ва ўзросце    5 месяцаў ён важыць 140 — 160 кг. А карова-маці павінна  даць за лактацыю не меней за 10000 кг малака.

Справа новая, турботная. Абавязкаў Тамары Сяргееўне яна дадала. “Асвоіла другі від дзейнасці”, — жартаўліва гаворыць жанчына.

Заатэхнікам-селекцыянерам Тамара Чурак працуе ў “Новым жыцці” 26 гадоў. Прыехала пасля заканчэння зоаінжынернага факультэта  Гро-дзенскага сельскагаспадарчага інстытута разам з мужам Уладзімірам, які вучыўся па накіраванні гэтага сельгаспрадпрыемства. Маладыя спецыялісты пасяліліся спачатку ў бацькоў Уладзіміра Мікалаевіча ў вёсцы Гусакі — і бацька, і маці працавалі на ферме “Казлы”, даглядалі цялят. Праз год маладой сям’і выдзелілі кватэру ў Аношках. Пазней — дом сядзібнага тыпу. І за гэты працяглы час аношкаўская  зямля стала для Тамары Сяргееўны сваёй, роднай. Тут яны з мужам выхавалі дзвюх дачок. А свае веды і вопыт добрасумленна ўкладваюць у справу, якой некалі, у юнацтве, вырашылі прысвяціць жыццё. Дарэчы, Уладзімір Мікалаевіч узначальвае заатэхнічную службу адкрытага акцыянернага  таварыства.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі

ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.