Майстар

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

336

Вольга Рыгораўна Сцяпанава працуе на Гарадзейскім збожжапрыёмным прадпрыемстве з 1983 года. Прыйшла сюды пасля заканчэння Навапольскага  сельскагаспадарчага тэхнікума па спецыяльнасці “бухгалтар”. У бухгалтэрыі адпрацавала 32 гады. Вяла ўлік матэрыялаў: паліва, запчастак і г.д. Адначасова была  касірам. Летась яе перавялі  майстрам вытворчага ўчастка. Спецыфіка работы  новая, але Вольга Рыгораўна яе ўжо асвоіла. Клопатаў шмат. Гэта — кантроль за пагрузкай і выгрузкай збожжа, соі, шротаў, камбікармоў, выпіска накладных.

— Падчас жніва, у перыяд нарыхтоўкі збожжа, мы працавалі да дзвюх-трох гадзін ночы,  пакуль аўтамашыны прывозілі зерне з сельгаспрадпрыемстваў, — расказвае Вольга Рыгораўна. — Цяпер рабочы дзень у адну змену. Адпускаем збожжа і кармы розным прадпрыемствам, якія захоўваюць свае запасы ў нас. У гэтыя зімовыя дні адгружаем да 100 тон. А працую я пад кіраўніцтвам старшага майстра Таццяны Віктараўны Троська. Раней было тры майстры, цяпер — два. Нагрузка павялічылася.

Вольгу Сцяпанаву паважаюць у калектыве філіяла “Гара-дзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлеба-прадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”. У мінулым годзе на раённай урачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай  прамысловасці АПК ёй была аб’яўлена Падзяка  старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

Жыве Вольга Рыгораўна ў аграгарадку Новагарадзейскі. Кажа: дзесяць хвілін пяшком — і яна на працы. Сыны жывуць асобна. Адзін працуе вадзіцелем у СВК “Гарадзея”. Другі — наладчыкам у СЗАТ “Еўратарэкс”. Унучкі — 10-і, 6-і і 5-і гадоў — любяць бываць у бабулі і дзядулі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.