Малады і адказны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

350

Аляксандр Станіслававіч Завясніцкі — аператар лініі цэха па перапрацоўцы алейнага насення ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”.  Гэтаму папярэднічалі вучоба ў Мінскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, служба ў арміі, работа ў Нясвіжскім райаграсэрвісе. На сваім рабочым месцы Аляксандр адследжвае тэхналагічны працэс перапрацоўкі рапсу. Умовамі працы, як і дружным калектывам, задаволены. Ды і сам ён чалавек добрасумленны, малады і адказны, карыстаецца павагай як сярод калег, так і ў кіраўніцтва. Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК за добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе Нясвіжскага раёна, важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ў 2016 годзе Аляксандр Завясніцкі атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.