Міжнародны дзень роднай мовы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

анонс

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы запрашае жыхароў раёна прыняць удзел у мерапрыемствах.

У праграме:

11.00   «Мая непаўторная родная мова»: эрудыт-марафон з вучнямі  школ горада;

14.00  «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час»: экскурс па  выставе Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея  Якуба Коласа (філіял г.Стоўбцы);

15.00 — 15.45  «Пішам дыктант разам»: агульнагарадская беларускамоўная дыктоўка для ўсіх жадаючых;

16.00  «Жыві, наша мова!»: паэтычны дыліжанс з удзелам літаратурна-музычнага аб’яднання «Валошкі».

На працягу дня наведвальнікам  бібліятэкі будуць прапанаваны акцыі:

– «Вывучаем беларускую мову»: выстава-крыжаванка;

– «Гавары са мной па-беларуску»: дзень беларускамоўных зносін;

– «Для мяне беларуская мова — гэта…»;

– «Кніжны джэм»: банк рэкамендацый твораў беларускіх аўтараў.

У фае бібліятэкі  на экране будуць дэманстравацца відэаролікі пра родную мову і беларускіх пісьменнікаў — юбіляраў 2017 г.

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.