Нязменны кіраўнік народных калектываў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC06950

Таццяна Казлова скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча ў 1988 годзе і пачала працаваць выкладчыкам музыкі ў Нясвіжскім педагагічным каледжы. Яшчэ ў студэнцкія гады яна была актыўнай       удзельніцай мастацкай самадзейнасці пры раённым Доме культуры, а з 1988 года Таццяна Мікалаеўна сама пачала працаваць у ім кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля “Нясвіж”, з удзельнікамі якога ў творчай садружнасці з 1986 года. З 1988 года ўзначальвае таксама ансамбль песні “Млечны шлях”.

Асаблівасцю кіраўніка калектываў стала ўласцівасць раскрыць індывідуальнасць кожнага ўдзельніка. Прафесійнае журы на конкурсах, у якіх прымалі ўдзел ВІА “Нясвіж” і “Млечны шлях”, заўсёды выдзяляла арыгінальнасць і  самабытнасць у прыгожай, меладычнай, яскравай аранжыроўцы твораў. Гэта было адзначана, калі ў 1998 годзе ВІА “Нясвіж”, а ў 2002 годзе — ансамблю песні “Млечны шлях” былі прысвоены найменні “народны”.

Таццяна Мікалаеўна многа працуе над рэпертуарам, сама піша словы і музыку песень, робіць аранжыроўкі аўтарскіх музычных твораў.  Яна  — ініцыятыўны і прафесійна адукаваны кіраўнік.

Т.М. Казлова неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага выканаўчых камітэтаў.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.