Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 7 °C

Работа і спорт — побач

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.02.2017

334

Інжынер па збыце аддзела маркетынгу Гарадзейскага цукровага камбіната Мікалай Скачко — прадстаўнік той катэгорыі работнікаў, якія абараняюць гонар свайго прадпрыемства не толькі на рабочым месцы, але і ў іншых сферах жыцця, а менавіта — у спартыўнай.

На камбінаце ён працуе ўжо восьмы год, і ў яго прамыя абавязкі ўваходзіць работа па арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці — паставак патакі-меласы і сухіх грануляваных жамерын у краіны Еўрасаюза. Кіраўніцтва характарызуе Мікалая Аляксандравіча як вельмі адказнага і граматнага спецыяліста, а калегі па рабоце — як надзейнага таварыша і цікавага чалавека, што ўмее сваім прыкладам прапагандаваць здаровы лад жыцця: ён неаднаразова абараняў гонар свайго прадпрыемства на спаборніцтвах па гіравым спорце, якім захапляецца з маладосці, рэгулярна акунаецца ў палонку на свята Вадохрышча і не толькі, умее нават скакаць з парашутам. За што б Мікалай Аляксандравіч ні браўся, усё імкнецца асвоіць і выканаць дасканала, калі трэба — і прайсці перакваліфікацыю, каб выканаць сваю справу яшчэ лепш.



Адказнае стаўленне М.А. Скачко да сваіх абавязкаў і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці не засталіся незаўважанымі: у 2014 г ён узнагароджваўся Граматай роднага прадпрыемства за актыўны ўдзел у спартыўным жыцці камбі-ната, асабісты ўклад у з’яднанне калектыву і прапаганду здаровага ладу жыцця, а ў лістападзе мінулага года, з нагоды прафе-сійнага  свята работнікаў АПК і перапрацоўчай прамысловасці, Мікалаю Аляксандравічу была аб’яўлена Падзяка старшыні Нясвіж-                                      скага райвыканкама.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!