Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

След на зямлі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Без имени-1

Сёлета, у Год навукі,

а іменна — 10 лютага

свой 60-гадовы юбілей

адзначае доктар

сельскагаспадарчых навук, прафесар,

член-карэспандэнт

Нацыянальнай акадэміі



навук Беларусі,

генеральны дырэктар

рэспубліканскага

ўнітарнага прадпрыемства

“Навукова-практычны

цэнтр НАН Беларусі

па земляробстве”

Фёдар Іванавіч  Прывалаў.

Нарадзіўся Ф.І. Прывалаў у Веткаўскім раёне  Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння  сярэдняй школы год працаваў рабочым саўгаса. Адслужыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі стаў слухачом  падрыхтоўчага аддзялення, затым — студэнтам агранамічнага  факультэта Беларускай  сель-скагаспадарчай акадэміі. Вучыўся на “выдатна”. Узначальваў студэнцкую прафсаюзную арганізацыю аграфака. Пры размеркаванні яму прапанавалі застацца працаваць на кафедры акадэміі, вучыцца ў аспірантуры. Адмовіўся. Займацца хацеў канкрэтнай, “жывой” справай на зямлі. Так у 1983 г. стаў галоўным аграномам саўгаса  “Шыпяны” Смалявіцкага раёна. У 1986 г. яго прызначылі дырэктарам гэтага саўгаса. З 1991 да 2002 г. — старшыня калгаса “Шыпяны”.

У 1996 г. Ф.І. Прывалаў закончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2002 г. зацверджаны старшынёй Нясвіжскага раённага  выканаўчага камітэта.

У 2006 годзе ўзначаліў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000 г.), медалём “За працоўныя заслугі” (2006 г.), Падзякай Старшыні  Прэзідыума НАН Беларусі (2007 г.), Ганаровай граматай Міністэрства  сель-скай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012 г.).

З Фёдарам Іванавічам Прывалавым  пазнаёмілася яшчэ да таго, як ён узначаліў Нясвіжскі раён. У 2000 годзе, падчас рэспубліканскіх курсаў павышэння кваліфікацыі, для нас, журналістаў, была арганізавана паездка ў калгас  “Шыпяны” Смалявіцкага раёна. Нам паказалі шмат цікавага. Гідам па гаспадарцы быў яе старшыня Фёдар Прывалаў. Імпанавала, з якім захапленнем, з якой любоўю ён расказваў нам пра свой калгас і яго людзей. У вёсцы Алесіна — цэнтры калгаса — паказваў адрэстаўраваныя старадаўнія  будынкі, дзе размясціліся праўленне, клуб, сталовая, кафэ і магазін, звярнуў нашу ўвагу на новыя дамы, пабудаваныя для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны, а таксама ўрачэбную амбулаторыю, якая з’явілася не без вялікіх намаганняў старшыні калгаса, калгасныя лазню і майстэрні, дзіцячы садок, які пабудавалі літаральна за шэсць месяцаў, акультураную сажалку. І ўсё гэта ўзводзілася, абнаўлялася па ініцыятыве няўрымслівага Ф.І. Прывалава. Бо ён упэўнены: трэба ствараць умовы і для нармальнай работы, і для нармальнага жыцця. Людзі для яго заўсёды былі галоўнай каштоўнасцю.

Завёў нас Фёдар Іванавіч і ў Верхменьскую школу, дзе ў 1906 г. працаваў настаўнікам Якуб Колас. Ва ўстанову адукацыі Ф.І. Прывалаў і сам часта наведваўся, і яго спецыялісты — як памочнікі і сябры. Для выдатнікаў калгас устанавіў спецыяльныя стыпендыі. Так праяўляўся клопат пра маладыя кадры на вёсцы. Выпускнікі атрымлівалі  прафесіі і вярталіся на малую радзіму, бо ведалі: іх там чакаюць.

Пабывалі мы і ва ўрочышчы Тумель, якое славіцца крыніцай з чыстай-чыстай вадой, што мае высокае ўтрыманне серабра і фтору і таму, мабыць, калі набраць яе ў посуд, доўга застаецца смачнай. Над крынічкай зроблена павець, каля яе — альтанка, сцежкі выкладзены каменнем. І тут абавязкова прыпыняецца кожны, хто ідзе ці едзе. А ідэя добраўпарадкаваць тэрыторыю крыніцы прыйшла Фёдару Прывалаву. І ён дабіўся яе ажыццяўлення. Крыніца і сёння з’яўляецца адной са знакамітасцей шыпянскай зямлі…

Мы праязджалі міма дагле-джаных, прыгожых, роўных палёў. Без камення, без пустазелля, узараных да самых дарог. Высокая культура земляробства была бачна адразу. І пасевы радавалі вока. Збожжавыя стаялі сцяной. Бульба — наогул гонар шыпянцаў. Каб дабіцца гэтага, прый-шлося шмат папрацаваць.

Вось як апісвае прыход Ф.І. Прывалава ў 1986 годзе на пасаду кіраўніка “Шыпян” тадышні галоўны рэдактар раённай газеты “Край Смалявіцкі” Эльвіра Патапчык у сваёй кнізе “Кола гісторыі” (выйшла ў 2000 г.):  “Падстаў для  вялікага аптымізму было няшмат. Глядзеў на паўразбураныя, яшчэ панскія, будынкі, на суцэльнае  бездарожжа, пачарнелыя хаты — на душы было змрочна: ці ажыве гэты край? Цяплілася надзея, што з часам прыйдуць добрыя перамены і сельскія вуліцы засвецяцца  вокнамі дыхтоўных новых дамоў. А калі прывёў старшыня на ўласны  падворак карову, а ўслед за ім з’явілася ў праўленні некалькі  дзясяткаў заяў аднавяскоўцаў з просьбай дапамагчы набыць  жывёлу ў асабістую гаспадарку, то і зусім павесялеў. Абзаводзяцца людзі гаспадаркай, значыць, жыць і працаваць думаюць…”

Пачаў малады кіраўнік з умацавання дысцыпліны і адказнасці, з навядзення парадку на зямлі. Патрабаванні былі жорсткія, але разумныя. Людзі гэта бачылі, разумелі, падпарадкоў-валіся і ў многім падтрымлівалі. За першыя гады старшынёўства Ф.І.Прывалава ў калгасе “адрадзілі” ўсе 18 фермаў, а былі яны ў вельмі  незайздросным стане. За 16 гадоў яго кіраўніцтва ў гаспадарцы пабудавалі больш за 170 кватэр і катэджаў. Жыллё атрымлівалі не толькі працаўнікі палёў і  фермаў, але і сацыяльнай  сферы. Фёдар Іванавіч справядліва лічыў, што будаўніцтва зручнага, камфортнага жылля і забеспячэнне людзей работай выратуе вёску ад вымірання і дэградацыі.

У кнізе “Гэта наша з табой біяграфія… (Нясвіжскі раён. Гісторыя ва  ўспамінах сучаснікаў)”  чытаю радкі, напісаныя Фёдарам  Прывалавым: “Працуючы і ў “Шыпянах”, і на Нясвіжчыне, і ў Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі, я ніколі не дзяліў людзей на “вытворцаў” і “сацыяльшчыкаў”, на “сваіх” і “чужых”. Але іменна ў “Шыпянах” я зразумеў, што, нягледзячы ні на што, трэба думаць пра будучае — пра дзяцей і школу. Пройдзе час, і лёс зямлі пяройдзе ў рукі сённяшніх школьнікаў. Таму сюды трэба ўкладваць сродкі і матэрыяльныя, і нематэрыяльныя. Іменна тут ствараецца капітал, якому заўтра не будзе цаны.” І разам з гэтым, Фёдар Іванавіч заўсёды з вялікай павагай адносіцца да пажылых людзей, ветэранаў вайны і працы.

Калі ён атрымаў прызначэнне на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама, хваляваўся.  Адна справа — кіраваць сельгаспрадпрыемствам. І зусім іншая — раёнам, ды яшчэ такім, як Нясвіжскі — перадавы. Патрабаванні да яго заўсёды большыя. Трэба было працаваць над далейшым эканамічным ростам ва ўсіх галінах, інвесціраваць у рэальны сектар эканомікі, будаваць жыллё, добраўпарадкаваць населеныя пункты, далей развіваць сацыяльную сферу.

У 2005 годзе разгарнуліся работы па выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, стварэнні аграгарадкоў, першымі да гэтага прыступілі СВК “Агракамбінат Сноў”, “Гара-дзея” і ЭБ “Свеклавічная”. Вялікай, інтэнсіўнай рабоце дала штуршок Рэспубліканская праграма па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні на 2004-2005 гг.  У раёне ўзяліся прыводзіць у парадак зоны адпачынку. У 2004 г. у Нясвіжы пачалі стварэнне дэндрапарку. Ішло добраўпарадкаванне вуліц і дваровых тэрыторый.

У сельскай гаспадарцы рабілі стаўку на набыццё высокаэфектыўнай энерганасычанай тэхнікі.  Справы ў хлебаробаў ладзіліся. У 2005 г. з  1 гектара сабралі па 63,4 ц збожжа, а валавы намалот упершыню ў гісторыі раёна дасягнуў 131 тысячы тон. У сакавіку 2005 г. раён упершыню  выйшаў на сярэдні надой 15 кг малака ад каровы ў суткі.

Вялікую ўвагу надаваў Фёдар Іванавіч вучобе кіраўнікоў і спецыялістаў, перадачы вопыту, укараненню аптымальных тэхналогій. Часта арганізоўваў семінары з выездам у знакаміты агракамбінат “Сноў”, дзе можна было атрымаць урокі належнага  гаспадарання. Выязныя пасяджэнні райвыканкама праходзілі ў Саветах, сельгасарганізацыях, на прамысловых прадпрыемствах. Патрабаванні ставіліся строга і канкрэтна. Затым ішоў аналіз іх выканання.

Многае рабілася ў сацыяльнай сферы. Укаранялі дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па аб-слугоўванні насельніцтва. Да 1 верасня 2005 г. завяршылі камп’ютарызацыю школ раёна. Была закончана рэстаўрацыя гарад-ской ратушы. Вяліся праектна-вышукальныя, рэстаўрацыйныя і будаўнічыя работы на замку Ра-дзівілаў. У снежні 2005 г. пачалося будаўніцтва  новай царквы ў Нясвіжы. У 2005-м быў прыняты гімн горада Нясвіжа.

І вось у 2016 годзе споўнілася дзесяць гадоў, як Ф.І. Прывалаў узначальвае РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН  Беларусі па земляробстве”. А сёлета Цэнтр адзначыць сваё 90-годдзе. Яго калектыў уносіць вялікі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны праз нала-джаную навукова абгрунтаваную  сістэму  сортазмены і сортаабнаўлення, праз стварэнне высока-ўраджайных, адаптаваных да мясцовых умоў айчынных сартоў збожжавых і зернебабовых, траў, кармавых і тэхнічных культур.

Створана больш за 300 беларускіх сартоў, якія займаюць каля 80 % пасяўных плошчаў у нашай краіне. Дасягненні беларускіх вучоных прызнаны і за мяжой. Наша насенне купляюць у Расіі, Украіне, Літве, Германіі, Англіі. Калі ў краіне пачала актыўна развівацца піваварная галіна, скептыкі сцвярджалі, што аграрыі не змогуць забяспечыць яе ячменем патрэбнай якасці. Але ж патрэбныя сарты з’явіліся. Аб іх якасці  гаворыць той факт, што піва “Аліварыя” з ячменю сорту “бровар” заняло на прэ-стыжным міжнародным конкурсе ў ЗША  першае месца. Многія не верылі ў перспектыўнасць атрымання  насення кукурузы — беларускія вучоныя  вывелі яе сарты і гібрыды. Займаюцца і такімі цеплалюбівымі раслінамі, як соя і сланечнік.

Былы калгас “Шыпяны” стаў РУП “Шыпяны-АСК”, даччыным  прадпрыемствам Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве. Там пабудаваны і працуе  першы ў рэспубліцы насенны завод з уні-кальным абсталяваннем, дзе падбіраецца зярнятка да зяр-нятка, насенне пратручваецца і інкрустуецца. Завод працуе без збояў, строга рэгламентавана, выдаючы заказчыкам адборнае  элітнае насенне. Ён стаў канкрэтным увасабленнем ідэй, выкла-дзеных генеральным дырэктарам у яго доктарскай дысертацыі.

Трэба адзначыць, што, разам з вытворчымі пытаннямі, Фёдар Іванавіч з першых дзён работы ў Цэнтры імкнуўся стварыць для калектыву належныя ўмовы працы: зрабілі добры рамонт, зручна абсталявалі кабінеты, абнавілі абсталяванне лабараторый. Вось што гавораць пра яго паплечнікі: “Сумяшчаць вытворчую даследчую дзейнасць не кожнаму пад сілу. Тут павінны спалучацца высокая асабістая арганізаванасць, адказнасць за даручаны ўчастак, уменне глыбока аналізаваць, рабіць правільныя з навуковага пункту гле-джання вывады. У Прывалава гэта атрымліваецца. На новым, са сваёй спецыфікай, месцы ён даказаў: калі чалавек валодае талентам арганізатара, аналітычным складам розуму, мае схільнасць да даследчай дзейнасці, то праявіць сябе ён можа практычна на любым пасту”. І яшчэ адно меркаванне: “Званні, прызнанне не змянілі характару гэтага чалавека. Хіба што ён стаў больш строгі да сябе, па-ранейшаму ўважлівы да падначаленых, асабліва паважна ставіцца  да старэйшага пакалення вучоных. Не адарваўся ад зямлі-матухны, якой прысягаў служыць верай і праўдай яшчэ ў сценах сельгасакадэміі…”

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!