Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 4 °C

Сустрэцца з юнацтвам

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.02.2017

Фота 1

Фота 1

Дзяцінства… Незвычайныя адкрыцці, моцная дружба, надзейная падтрымка, першае пачуццё — усё гэта пазнаецца ў незабыўныя школьныя гады. І вярнуцца назад  можна толькі ў сваіх успамінах. Таму з нагоды 50-гадовага юбілею дзяржаўнай установы адукацыі “Астроўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” варта ўспомніць, якія яны былі, гэтыя 50 гадоў.



Старонкі гісторыі

Першая  школа ў вёсцы Астроўкі была адкрыта яшчэ пры панскай  Польшчы і знаходзілася недалёка ад царквы святога Георгія. Была яна пачатковай.  Вучням трэба было  пасля чацвёртага класа здаваць экзамены за курс пачатковай школы, далей можна было працягваць навучанне ў Гарадзеі або ў Лысіцы: там былі сямігодкі.  Але мала хто з дзяцей меў магчымасць вучыцца, бо вельмі патрэбны былі ў сялянскай гаспадарцы рабочыя рукі ды і многія бацькі лічылі непатрэбнай далейшую вучобу.

Будынак школы быў зусім невялікі, складаўся ўсяго з двух класных пакояў. Вёска Астроўкі ў той час была даволі вялікай, таму дзяцей было шмат і размясціць іх у двух пакоях было складана. Заняткі ў дзве змены праводзілі муж і жонка Нічыпаровічы. Калі ў Астроўкі прыйшла савецкая ўлада, вучні, якія  толькі што пайшлі ў 4 клас польскай школы, былі пераведзены ў 3 клас. Навучанне стала весціся на рускай мове. У Астроўкі прыехала шмат новых настаўнікаў. Пад школу  быў аддадзены будынак былога панскага маёнтка. Першым дырэктарам прызначылі М.М. Шулякоўскага,  а першым завучам — П.В. Ражкоўскага.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, школа працягвала працаваць. Тут быў створаны выдатны калектыў настаўнікаў: І.А. Антановіч, Н.І. Пятроўскі, І.І. Бука. У час вайны абодва будынкі Астроўскай школы згарэлі. Пасля заканчэння вайны месцам будучай школы выбралі вёску Прасці, бо ў ёй быў вялікі драўляны аднапавярховы  панскі дом, які аддалі  пад школу.

У 1944 годзе  Астроўская пачатковая школа была рэарганізавана ў  сямігадовую, якая ў 1947 годзе выпусціла першых 7-класнікаў. Выпускнікоў было 15 чалавек.

Фота 2

Фота 2

Калі стары будынак стаў разбурацца, было прынята рашэнне пачаць будаўніцтва новай школы, сярэдняй, на 320 месцаў. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1965 годзе, а праз год закончыліся. У 1966 годзе  вучні атрымалі новы прасторны двухпавярховы будынак сярэдняй школы, у якім і зараз ідуць заняткі. Прасторныя светлыя класы-кабінеты, прыгожа аздобленыя школьныя калідоры і фае, спартыўная зала, сталовая, камп’ютарны клас, края-знаўчы музей дазваляюць якасна праводзіць адукацыйны працэс у сучаснай установе адукацыі.

Вялікае значэнне заўсёды надавалася патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення (фота 3, піянерскі канцэрт).  У пачатку 1990 гадоў піянерская арганізацыя часова перастала існаваць — былі страчаны ідэалы, арыенціры, мэты. Але ў 1995 годзе аднавіла сваю дзейнасць і зараз піянерская арганізацыя Астроўскай школы абараняе інтарэсы і правы сваіх членаў, дапамагае кожнаму школьніку стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе і іншым людзям.

Сёння ва ўстанове займаюцца 70 вучняў і 13 выхаванцаў да-школьнага ўзросту ў адной розна-ўзроставай групе. На рахунку калектыву нямала ўзнагарод і дасягненняў, ганаровае месца сярод якіх займаюць дыпломы прадметных алімпіяд. Удзел навучэнцаў школы ў малой раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах прынёс за апошнія 5 гадоў 11 дыпломаў. У 2014 годзе вучань школы Максім Акулаў  удзельнічаў у заключным этапе рэспубліканскай даследчай канферэнцыі па інфарматыцы, атрымаў дыплом ІІІ ступені. Рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах прынесла 2 дыпломы па інфарматыцы (дыплом 1-й ступені — на ІІ этапе, 3-й ступені — на ІІІ этапе).

Штогод вучні паказваюць ня-дрэнныя вынікі ў спартыўных спаборніцтвах, інтэлектуальных гульнях, творчых конкурсах.

У школе працуюць 14 педагогаў, 13 з іх маюць вышэйшую адукацыю. Педкалектыў дастаткова вопытны, творчы, высокакваліфікаваны.

Фота 3

Фота 3

Сеюць разумнае,

 добрае, вечнае

У свой час калектыў узначальвалі М.М. Шулякоўскі (1939 г.), І.І. Давідчык (1945 — 1946 гг.),  І. І. Махначоў (1946 — 1959 гг.),    М.І. Нагорная (1963 — 1970 гг.), В.С. Лаппо (1970 — 1983 гг.), В.К. Гесь (1983 — 2009  гг.). Валянціна Канстанцінаўна займала гэту пасаду на працягу 26 гадоў. Гэта вопытны, ініцыятыўны, адказны, дзейсны кіраўнік.  Шмат сіл, энергіі, асабістага часу яна аддала любімай школе. Сама ва ўсіх справах з’яўлялася прыкладам працавітасці, арганізаванасці, добрасумленнасці. Дзякуючы яе старанням і намаганням, школа набыла сучасны выгляд.

З 2009 года дырэктарам ДУА “Астроўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа  Нясвіжскага раёна” працуе А.А. Крупец, настаўнік хіміі і біялогіі.

І.П. Лабаза, настаўнік Астроў-скай школы, быў прызваны ў Савецкую Армію ў 1944 годзе. З 1945 па чэрвень 1946 года знаходзіўся ў складзе механізаванага палка 1-га Беларускага фронту. Ён прымаў удзел у баях за ўзяцце Берліна, узнагароджаны ордэнам  Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі  “За ўзяцце Берліна”,  “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.”.

З 1953 па 1966 І.П. Лабаза працаваў настаўнікам пачатковай школы,  пасля гэтага некалькі гадоў быў выхавацелем групы падоўжанага дня і настаўнікам тэхнічнай працы, выкладаў гісторыю. У1983 годзе быў узнагаро-джаны  медалём “Ветэран працы”.

Выпускнікі школы, вучні, калегі памятаюць і  паважаюць ветэранаў працы: В.К. Гесь, М.А. Цімафейчык, В.А. Лаппо, М.І. Тулін-скую, Т.А. Раўбецкую, Я.І. Яськевіч, якія знаходзяцца на за-служаным адпачынку.

Працягваюць працаваць у школе з самага пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці такія настаўнікі, як А.А. Крупец, дырэктар установы,  А.І. Курач, М.В. Бука, І.С. Матусевіч, М.В. Кунік, Л.Л. Залатар, Н.С. Яцкевіч, І.М. Акулава, Г.М. Кішко. Астроўская школа стала і застаецца для іх надзейнай прыступкай для рэалізацыі прафесійных, творчых здольнасцей у навучанні і выхаванні дзяцей.

У свой час вярнуліся ў родную школу працаваць  настаўнікамі і былыя вучні: Л.Л. Залатар, І.М. Акулава, Т.М. Гунько, І.С. Матусевіч. Гэта значыць, настаўнікі прывілі ім любоў да прафесіі,  да дзяцей, імкненне дапамагаць вучням у авалодванні ведамі. Многія іншыя выпускнікі таксама выбралі прафесію настаўніка, але працуюць у іншых навучальных установах нашай краіны.

Дынастыі

У Астроўскай школе склалася некалькі педагагічных дынастый. Гэта настаўніцкая дынастыя Слівінскіх. Ганна Іосіфаўна  пачала сваю прафесійную дзейнасць у Астроўскай СШ у 1954 годзе ў якасці піянерважатай, а пасля стала працаваць настаўнікам пачатковых класаў. Яе муж, Іван Васільевіч, таксама працаваў спачатку піянерважатым, а пасля — настаўнікам геаграфіі. Старэйшы сын Уладзімір закончыў геаграфічны факультэт Бел-дзяржуніверсітэта, працаваў  настаўнікам геаграфіі і біялогіі, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Яго дачка Алена закончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура. Малодшы сын Леанід таксама мае дыплом выкладчыка геаграфіі.

На слыху ў раёне настаўніцкая дынастыя Камянчук. Варвара Мікалаеўна працавала настаўнікам пачатковых класаў, а яе муж Уладзімір Макаравіч — настаўнікам фізічнай культуры. Дачка Вера закончыла  дашкольнае аддзяленне Мінскага педінстытута, працавала выхавацелем у дзіцячым садку, а пасля стала загадчыкам дзіцячага сада ў                г. Баранавічы. Дачка Людміла (наша выпускніца-медалістка) вучылася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным інстытуце, які тады насіў імя М. Горкага, атрымала прафесію настаўніка-дэфектолага, лагапеда. Працавала ў Гарадзейскай школе-інтэрнаце. У 1993 годзе Людмілу Уладзіміраўну абралі старшынёй Нясвіжскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. І сёння Л.У. Крупец займае гэту пасаду, карыстаецца павагай і аўтарытэтам сярод сваіх калег. Дачка Людмілы Уладзіміраўны Вікторыя таксама скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і атрымала прафесію настаўніка-дэфектолага.

Гонар

і слава школы

Мы  ганарымся тымі выпуск-нікамі, хто ў жыцці дасягнуў значных поспехаў. Славай і гонарам школы з’яўляюцца  Л.Ф. Крупец, які працаваў старшынёй Нясвіж-скага райвыканкама,  першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь —  галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, старшынёй Мінскага аблвыканкама, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у  Федэратыўнай Рэспубліцы Бразіліі; С.І. Бука, які займаў пасаду начальніка  Галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грама-дзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; І.С. Лашук, які быў выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах, у Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Пінску, першым пробашчам парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціян у Бараўлянах Мінскага раёна, выконваў абавязкі пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай, заснаваў парафію Святога Духа і парафію Божага Цела ў Мінску, цяпер загадвае рымска-каталіцкім прыходам у Валожынскім раёне. М.А. Нагорны — геолаг і географ, кандыдат геолага-мінералагічных навук, працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута геа-хіміі і геафізікі НАН Беларусі,     быў дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Інстытута турызму УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры”. А.А. Свідэрскі  — кіраўнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўнік. В.П. Жылач — дырэктар КУП “Нясвіжскі зелянбуд”, дагэтуль амаль 10 гадоў узначальваў Нясвіжскі РАУС, палкоўнік запасу. А.В. Куневіч — дэкан машынабудаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Генадзь Мяцеліца — беларускі паэт, аўтар зборніка “Цяпло маіх завей”, тэлевізійнага паэтычнага монаспектакля “Вобразы”. Лідзія Навумава (Лабаза) — паэтэса, публіцыст. В. Э. Няглюй — загадчык транспартнага цэха філіяла ААТ “Мінскі маторны завод” у Стоўбцах. Д.Л. Майсейчык — артыст Беларускага дзяржаўнага драматычнага маладзёжнага тэатра. М.А. Лісоўскі да 2013 года працаваў галоўным інжынерам ААТ “Няс-віжскія Астроўкі”. А.І. Цімафейчык — намеснік дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. С.Я. Шарапа — галоўны інжынер, Л.М. Яцкевіч — брыгадзір, Л.І. Кабарыха — загадчык МТФ “Янчыцы”, Г.Г. Гецман — вадзіцель, А.Я. Чыркун — механізатар мясцовага сельгас-прадпрыемства адкрытага акцыя-нернага таварыства “Нясвіжскія Астроўкі”.

Наша свята

4 лютага школа запрасіла гасцей на свой пяцідзесяцігадовы юбілей. За пяць дзесяцігоддзяў яе закончылі 920 выпускнікоў, 23 з іх атрымалі  залатыя медалі, 2 — сярэбраныя.

На сустрэчу з любімай школай, з настаўнікамі, з аднакласнікамі з’ехаліся выпускнікі з розных куткоў нашай краіны. Яны пазнавалі і віталі адзін аднаго, успаміналі бесклапотныя дзіцячыя гады, наведвалі класы, сядзелі за сваімі партамі.

Многія былі ўражаны тым, як школа змянілася: утульныя класы-кабінеты, насценны дызайн, сучасны інтэр’ер.

На свята школы завіталі і  ганаровыя госці: А.І. Майсеня, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, С.А. Шатрун, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, С.К. Крэнь, загадчык сектара выхаваўчай і спартыўна-масавай работы гэтага аддзела, Л.Г. Гутнік, дырэктар ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”, Н.Л. Цвірка, уп-  раўляючы спраў Гарадзейскага сельскага выканкама, протаіерэй Ігар Яфімчык, святар Свята-Георгіеўскага прыходу аграгарадка Астроўкі. Сярод ганаровых гасцей прыемна было бачыць і былых  выпускнікоў школы: Л.Ф. Крупца (фота 2), С.І. Буку, Л.У. Крупец, А.А. Свідэрскага.

На юбілейным мерапрыемстве А.І. Майсеня ўручыў Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама дырэктару школы  А.А. Крупец, падзяку Нясвіжскага райвыканкама — настаўніку пачатковых класаў А.А. Вают (фота 1).

Ганаровай граматай  упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама ўзнагароджана  І.С. Матусевіч, настаўнік хіміі і біялогіі.

Грамату ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама атрымала аўтар гэтых радкоў. Граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама атрымалі настаўнік замежнай мовы А.І. Курач і настаўнік фізічнай культуры Г.М. Кішко. Ганаровыя  граматы Нясвіжскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.У. Крупец уручыла дырэктару ўстановы А.А. Крупец,  старшыні  прафсаюзнай арганізацыі В.В. Богуш, прыбіральшчыцы службовых памяшканняў В.Б. Жук.

Марына БУКА,

настаўнік беларускай мовы

 і літаратуры

ДУА “Астроўскі НПК д/с-СШ Нясвіжскага раёна”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!