У добрых гаспадароў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

мацель3

Першае месца ў раённым конкурсе на лепшую сядзібу па горадзе Нясвіжы заняў дом №54 па ву-ліцы Маладзёжнай, які належыць Алегу Васільевічу Шалкову. Ён з сям’ёй працуе ў Мінску. А ў доме пастаянна жывуць яго цесць і цешча — Міхаіл Іванавіч і Марыя Аляксандраўна Мацэль (на фота)

IMG_0491

IMG_0578

— Амаль кожныя выхадныя, асабліва вясной і летам,  — расказала ў нашай гутарцы Марыя Аляксандраўна, — дачка Святлана і зяць Алег прыязджаюць сюды і наводзяць парадак і прыгажосць. Напрыклад, усе гэтыя туйкі і кветкі, у тым ліку і ружы, якія трэба пра-вільна захаваць да вясны, — гэта ўсё мая Света. А зяць незамянімы ў больш складаных работах, напрыклад, вялікія рамонты таксама без яго нельга было б адолець. А агарод — агуркі і памідоры — ужо больш я. Сама саджу, сама даглядаю, люблю гэту справу.

Вось так і жыве гэта вялікая і дружная сям’я (а ў Марыі Аляксандраўны і Міхаіла Іванавіча, дарэчы, трое дзяцей і сямёра  ўнукаў), дапамагаючы і падтрымліваючы адно аднаго.

 

006

Помню час, калі   ўсе 15 сотак нашага    ўчастка мы засаджвал бульбай, — гаворыць гаспадыня дома №3 па завулку  К. Лібкнехта, які стаў другім у раённым конкурсе на лепшую сядзібу па горадзе Нясвіжы, Іна Віктараўна Карачун. — Але вось прайшоў час, жыццё стала мяняцца, і ўжо неяк захацелася не толькі карысці, але і прыгажосці.

І, мяркуючы па ўсім, гэта жаданне маёй суразмоўцы здзейснілася, як кажуць, па поўнай. І хаця зіма, зразумела, не самы лепшы час года для дызайнерскіх знаходак, аднак, дзякуючы магчымасцям фотакамеры, уяўленне аб утульнасці прысядзібнага ўчастка І.В. Карачун можна атрымаць і зараз. А летам тут і сапраўды ўтвараецца казачны куточак — калі далёка не ў кожнага гаспадара на падворку ёсць хаця б адзін вадаёмчык, то тут іх — ажно два: адзін невялічкі, змайстраваны са старой ванны, другі — паболей, зроблены непасрэдна ў зямлі. Абодва яны акружаны разнастайнай, з густам падабранай зелянінай, на газоне непадалёк “пасвіцца” гурт буслоў, а пад кустом пышнай белай півоні прыслухоўваецца да нечыіх крокаў шэры зайчык. І хаця ўся гэта “жыўнасць” — садовая скульптура, і душа, і вока адпачываюць тут цудоўна. Ну а калі раптам гарачым летнім днём дойме спёка, можна схавацца ад яе ў цяні дыхтоўнай альтанкі з натуральнага бярвення.

Асаблівы гонар гаспадыні — яе ружы. А іх тут 70 кустоў! Шмат таксама лілей, гартэнзій і іншых кветак.

Як расказала Іна Віктараўна, дом застаўся ёй у спадчыну ад бацькоў, і зараз яго жыццё працягваецца і абнаўляецца ў яе дзецях і маленькай унучцы Юлечцы, якой зараз два з паловай годзікі. Ёсць каму бегаць сярод бабуліных буслоў і зайчыкаў, і гэта не можа не радаваць!

 

IMG_3580

Аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе на лепшую сядзібу гаспадыня кватэры №1, што ў доме №2 па 3-м завулку Панфілава Таіса Іосіфаўна Астрэйка даведалася з нашай газеты, якую, дарэчы, заўсёды выпісвае.

— Прачытала, падумала, — расказала ў нашай гутарцы Таіса Іосіфаўна, — і вырашыла: чаму б не паспрабаваць?

Спроба аказалася ўдалай: яе падворку было прысуджана трэцяе месца ў раённым конкурсе  на лепшую сядзібу ў Нясвіжы. Паколькі плошча каля кватэры вельмі абмежаваная — усяго дзве соткі — гаспадыня ўмудраецца цікава выкарыстаць на іх не толькі кожны квадратны метр, але нават і сантыметр. Асаблі-ва гэта відаць, вядома, у цёплую пару года, калі двор проста запаланяюць рознакаляровыя петуніі, цыніі, астры і іншыя аднагадовыя кветкі.

IMG_20160702_210232

— З кветкамі кароткага веку, сапраўды, клопату больш, чым са шматгадовымі,  — гаворыць Таіса Іосіфаўна, — аднак люблю іх усё ж такі больш. Яны кожны год мяняюцца і не паспяваюць надакучыць, як шматгадовыя. Да таго ж, я ў гэтай справе ўпрыгожвання падворка не адна — шмат дапамагае дачка Таццяна, а  калі жаночай сілы мала — падключаецца зяць Сяргей, многае ўжо ўмее старэйшая ўнучка Света, а вось маленькая Ксюша, радасць і пацеха ўсёй сям’і, якой зараз ідзе другі гадок, пакуль толькі любуецца збоку на ўсю гэту прыгажосць ды гуляе каля яе.

А пагуляць тут вельмі нават ёсць дзе: што ні куток, то сюрпрыз: то гномікі схаваліся ў кветках, то вожыкі, то вось на газоне ля яблыні “пасецца” кароўка, то раптам пад раскідзістым кустом выраслі вялі-і-і-кія казачныя грыбы, — усяго і не раскажаш!

— Мала ў нас месца, — уздыхае Таіса Іосі-фаўна, — а хочацца, каб і кветак было многа, і ягадка свая была, і фрукт!

Яшчэ адна яе мара — зрабіць дзіцячую пляцоўку з казачнымі героямі, каб парадаваць малодшую ўнучку. І, мяркуючы па ўсім, яна абавязкова збудзецца!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота аўтара і прадастаўленыя

аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Нясвіжскага райвыканкама.             

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.