Вадзіцель

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

241_наливайко

Для вадзіцеля ААТ “17 Верасня” Юрыя Налівайкі  2016 год выдаўся ўдалым. Ён перавёз 2968 тон травяных кармоў і заняў трэцяе месца ў раёне сярод гаспадарак другой групы. На раённым свяце да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі атрымаў Дыплом Нясвіж-скага райвыканкама. Гэта не першая адзнака за працу, у скарбонцы ўзнагарод Юрыя Пятровіча ёсць Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

На Нясвіжчыну — радзіму сваіх бацькоў, а менавіта ў Высокую Ліпу, Юрый Налівайка з сям’ёй прыехаў дзесяць гадоў таму з Казахстана. Спачатку ім у гаспадарцы прапанавалі кватэру, затым далі дом, які сям’я вырашыла прыватызаваць. Прывыклі да новага месца, ні аб чым не шкадуюць.

— Мне вельмі падабаецца ў Беларусі, падабаюцца людзі, — гаворыць Юрый Пятровіч. Працуе ён на МАЗе. Зараз, у зімовы час, выконвае самыя розныя работы: вывозіць арганіку, займаецца рамонтам транспарту. Ён не імкнецца быць першым, проста з адказнасцю адносіцца да даручанай справы.

Юрый Налівайка не толькі прыкладны работнік, але і добры сем’янін. У яго цудоўная любімая і любячая жонка Алена, пра якую ён гаворыць   толькі самыя прыгожыя словы. А на запытанне, ці дапамагае сваёй пажылой матулі (яна жыве ў гэтай жа вёсцы), з цеплынёй і пяшчотай адказвае: “Канешне, яна ж мая мама, самы родны і дарагі чалавек”. Такі сын, муж і бацька — гонар маці, гонар сям’і. Тут з упэўненасцю можна сказаць: сыну Юрыя і Алены Аляксандру, студэнту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, ёсць на каго раўняцца, ёсць з каго браць прыклад.

— Добрая сям’я, дзе пануюць лад і ўзаемапаразуменне, — характарызуе іх старшыня прафкама ААТ “17 верасня” Вольга Малец. А калі ў сям’і парадак і лад, тады і праца спорыцца.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.