Якім ты быў, Год культуры?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Т.І. Лук’янчык: “Год культуры закруціў нас у віры падзей,  рэспубліканскіх, абласных,  раённых святаў, фестываляў  і конкурсаў, юбілейных дат, новых творчых праектаў…”

Т.І. Лук’янчык: “Год культуры закруціў нас у віры падзей, рэспубліканскіх, абласных, раённых святаў, фестываляў і конкурсаў, юбілейных дат, новых творчых праектаў…”

2016-ы — Год культуры — запатрабаваў ад нас яшчэ большых намаганняў, яшчэ больш творчага агню і энтузіязму і быў больш плённым, чым папярэднія. На Нясвіжчыне было праведзена каля 3500 розных мерапрыемстваў, многія з іх прайшлі на высокім узроўні, а самае прыемнае — яны выклікалі шмат цёплых водгукаў сярод насельніцтва і гасцей раёна.

Для клубных устаноў кропкай адліку Года культуры сталі V раённы фестываль народнай творчасці “Дзверы талентам сваім шчыра адчыняем” і адборачны тур рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчых працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”, у якім прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы і асобныя выканаўцы раёна. Гэтыя мерапрыемствы з’явіліся сапраўдным святам мастацтва для ўсіх, каму пашчасціла на іх пабываць. Лепшыя канцэртныя нумары, цікавыя мініяцюры, поў-ныя дасціпнага гумару, стварылі свята не толькі на сцэне, але і ў душы кожнага гледача.

Новы праект — “Без культуры няма вытокаў” (Дні культуры ў гарадскім парку) — адзін з самых яркіх і творчых праектаў, які аб’ядноўвае розныя пласты насельніцтва, накіраваны на папулярызацыю аматарскай творчасці, далучэнне да яе не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў, і гасцей горада. У яго  рамках кожныя выхадныя лета 2016 года ў гарадскім парку ладзіліся канцэрты ўсіх клубных устаноў раёна, творчых калектываў і салістаў. Выступленні артыстаў збіралі шмат гледачоў, ад якіх заўсёды гучалі словы ўдзячнасці і захаплення.

Масавым і відовішчным быў творчы праект “Квітней, мая маленькая Радзіма”. Гэта раённы агляд-конкурс на лепшае мерапрыемства сярод сельскіх клубных устаноў, а  таксама шматлікія святы вёсак і вуліц, да якіх вяскоўцы рыхтуюцца грунтоўна. Падводзяць вынікі конкурсу добра-ўпарадкавання сядзіб, дэманструюць кулінарнае майстэрства, аматарскую творчасць. Гэта сустрэча пакаленняў, знаёмства з працоўнымі дынастыямі і выдатная магчымасць у каторы раз дакрануцца да каранёў нашых беларускіх звычаяў.

Правялі летась 14 святаў вёсак (Сычэва, Нялепава, Друцкаўшчызны, Лесуноў, Янчыц, Стаўпі-шча, Амлынцаў, Вялікай Лысіцы, Сейлавіч, Грыбаўшчыны, Высокай Ліпы, Гусакоў, Ужанкі, Завітой, Вайнілавіч, Юшавіч).

У традыцыйных раённых фестывалях-конкурсах “Песні юнацтва нашых бацькоў” і “Песні Перамогі” прынялі ўдзел не толькі ўсе ўстановы культуры, але і ўстановы адукацыі. Хочацца адзначыць, што гэтыя мерапрыемствы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і пераможцы з вялікім задавальненнем удзельнічаюць у святочным гала-канцэрце 9 Мая на свяце, прысвечаным Дню Перамогі.

Поўную глядзельную залу РЦК сабрала мерапрыемства “Я шукаю дарогу да храма” з нагоды адкрыцця храма Узнясення Гасподня, яно было падрыхтавана сумесна з храмам, Нядзельнай школай і раённай бібліятэкай.

Як заўсёды, не былі абдзеленыя ўвагай і так званыя “чырвоныя” даты календара: мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню абаронцаў Айчыны, Дню Перамогі, Дню Рэспублікі, Дню маці і іншыя.

Выдатным падарункам для ўсіх жанчын, якія сабраліся ў глядзельнай зале РЦК, стала канцэртная праграма “Жаночы сакрэт”, прысвечаная 8 Сакавіка. “І кінастужка песняй адгукнецца” — так называўся тэатралізаваны канцэрт да Дня пажылога чалавека. Самыя таленавітыя рэжысёры СССР і іх карціны, цытаты з любімых фільмаў і відэаролікі ў спалучэнні з вядомымі песнямі акунулі ўсіх прысутных у дзіцячыя і юнацкія гады. Гэта мерапрыемства выклікала не толькі настальгію, але і шчырую добрую ўсмешку.

Цёпла і сардэчна прайшоў святочны вечар “Святло, што ў імені тваім, мама”, прысвечаны Дню маці.

У рамках XXI свята мастацтва “Музы Нясвіжа” аматараў тэатральнага мастацтва парадаваў заслужаны аматарскі тэатр ім. У. Радзівіл. Ён прадставіў увазе гледачоў спектакль “Як скажаш, дарагая!” па п’есе У.С. Маэма “Недасягальная” (рэжысёр Яўген Валабоеў).

Цікава прайшлі прафесійныя святы да Дня беларускай міліцыі і Дня выратавальніка, да Дня медыцынскіх работнікаў і Дня настаўніка, Дня работніка фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, Дня работнікаў сацыяльнай службы. Значнымі падзеямі года сталі IX раённая велікодная выстава “Яечак сёлета багата, мы шчыра сустракаем свята!” і ўдзел клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” ў XI Рэспубліканскім фестывалі нацыя-нальных культур у Гродне, у фестывалі “Славянскі базар–2016” у  Віцебску, а таксама ў абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2016” у Лагойску.

Нашы аматарскія калектывы прынялі ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх, абласных аглядах-конкурсах і фестывалях, на некаторых з іх сталі пераможцамі. На ХІІІ абласным фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” — лаўрэатамі I ступені. Раён прадстаўлялі народныя калектывы “Зараніца” і “Нясвіжскія лыжкары”, узорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі” і танцавальны калектыў “Онікс”. З абласнога фестывалю-конкурсу свецкай духоўнай песні і паэзіі “За сонцам услед” народны ВІА “Нясвіж” прывёз дыплом  лаўрэата.

Год культуры завершаны. 2017 год аб’яўлены Годам навукі. Нас чакае шмат цікавага, захапляльнага. І хаця зробленаму, без сумнення, можна даць добрую адзнаку, здаецца, самыя лепшыя мерапрыемствы — наперадзе. Хачу сказаць сваім калегам — работ-нікам культуры — вялікі дзякуй за іх напружаную работу і пажадаць у  новым працоўным годзе новых творчых дасягненняў, плёну і здароўя, шчасця і дабрабыту.

Таццяна ЛУК’ЯНЧЫК,

дырэктар дзяржаўнай

установы культуры “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры”.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.