Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

З увагай да працы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

301

На дзяржаўным прадпрыемстве “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Уладзімір Міхайлавіч Пічкоўскі працуе з 1982  года. Спачатку быў слесарам. І вось ужо дваццаць гадоў ён шчыруе аператарам па вырошчванні рамонтных цялушак на ферме “Завітая №3”.  Некалькі гадоў таму ў памяшканні правялі рэканструкцыю — замянілі дзверы, паставілі кармавыя сталы, пабялілі сцены.



Статак, які даглядае Уладзімір Міхайлавіч, налічвае дзвесце галоў. За 2016 год сярэднясутачная прывага адной склала 741 грам. Калі жывёла набірае вагу вышэй за 360 кг, яе адпраўляюць на асемяненне.

— Работы хапае, трэба накарміць, падаслаць, прасачыць, каб усюды быў парадак, — гаворыць працаўнік. Ён стараецца выконваць усё належным чынам. Як зазначыла загадчык фермы Любоў Аляксееўна Дрык, У.М. Пічкоўскі дысцыплінаваны, адказны і ўважлівы да сваёй справы.

Калі ў раёне летась падводзілі вынікі работы да прафесійнага свята працаўнікоў АПК, аказалася, што Уладзімір Міхайлавіч Пічкоўскі заняў 2-е месца сярод аператараў гаспадарак 2-й групы, якія дасягнулі найвышэйшых паказчыкаў па сярэднясутачнай прывазе рамонтных цялушак. Ён узнагароджаны Дыпломам Нясвіжскага райвыканкама.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!