За працоўныя заслугі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

597

Аператар машыннага даення СВК “Гарадзея” Наталля Скакуноўская ў мінулым годзе была ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”.

Наталля Іванаўна працуе аператарам у гаспадарцы амаль 19 гадоў. На сваёй МТФ “Копцеўшчына” займае першае месца па надоях малака. У 2016 годзе ад кожнай фуражнай каровы атрымала па 8832 кг — на 35 кг больш у параўнанні з 2015 годам. Валавы надой у яе групе склаў 379,8 тоны — на 36,8 тоны больш папярэдняга года. У цэлым па гаспадарцы яна таксама ідзе ў прызёрах.

На гэтай жа ферме — “Копцеўшчына” — раней працавала яе мама, Юзэфа Мікалаеўна Малейка. 34 гады аддала сваёй справе. Наталля хадзіла да маці на працу, дапамагала  ёй. Так і асвоіла прафесію аператара машыннага даення. А пасля, выйшаўшы замуж, нарадзіўшы дзяцей, сама прыйшла на МТФ.

— Да работы сваёй прызвычаілася. Зарплата ў нас добрая. Катэдж сельгаспрадпрыемства  выдзеліла адразу ж, як я пачала працаваць, — расказвае мая суразмоўца. — Абавязкі свае стараюся выконваць добрасумленна. Прыемна, што старанні адзначаны дзяржаўнай узнагародай. Хаця, прызнаюся, для мяне гэта было нечаканасцю.

Кіраўніцтва гаспадаркі высока ацаніла здабыткі аператара і рэкамендавала яе кандыдатуру для ўзнагароджання. Год за годам ішла да гэтай падзеі Наталля Іванаўна, прыступка за прыступкай падымаючыся да ўсё новых і новых вяршынь.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.