БЯСПЕКА ПЕРШ ЗА ЎСЁ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

У верасні гэтага года маюць адбыцца сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017». Яны традыцыйна праводзяцца раз на два гады па чарзе на тэрыторыі абедзвюх краін. Гэтым разам наша чарга прымаць вучэнні. З гэтай нагоды Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб задуме вучэнняў Узброеных Сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017».

Зараз на заходнім напрамку ў Беларусі і Расіі створана моцная групоўка Узброеных Сіл, аснову якіх складаюць Узброеныя Сілы нашай краіны. «У выпадку канфлікту і, не дай бог, вайны існуе вызначаны план вядзення баявых дзеянняў сіламі беларускіх Узброеных Сіл, якія неадкладна падмацоўваюцца адпаведнымі Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі. Таму мы ні ад каго ніколі не ўтойвалі і не ўтойваем, што ў мірны час порах трэба трымаць сухім»,— сказаў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, маючае адбыцца вучэнне з’яўляецца лепшым спосабам праверыць гатоўнасць ваеннаслужачых дзвюх краін да ўзаемадзеяння.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.