Добрая і пазітыўная

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

250

Лілія Яўгенаўна Акулік звязала сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Спачатку яна скончыла Ляхавіцкі сельгастэхнікум, затым — Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Яшчэ будучы студэнткай, трапіла на практыку ў СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе ёй і прапанавалі застацца працаваць пасля вучобы. Так і атрымалася. У 2000 годзе прыехала ў гаспадарку. Выйшла замуж. Маладой сям’і далі кватэру. нарадзілася дачушка.

Шчыруе Лілія Яўгенаўна на МТФ «Новы Сноў» заатэхнікам-селекцыя-нерам. Работа падабаецца, любіць працаваць з людзьмі, стараецца ўсім дапамагаць, і калектыў добры, тут заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Задавальняюць умовы  і заробак.

Лілія Акулік шмат увагі ўдзяляе сям’і — 15-гадовай дачушцы і мужу, які, у сваю чаргу, ніколі не пакідае сваіх прыгажунь без падарункаў. Гераіня майго аповеду добрая, клапатлівая і пазітыўная. Яна любіць гатаваць, вяжа кручком прыгожыя сурвэткі, стварае ўтульнасць у сваім жыллі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.