Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Дзе большае прыбаўленне ў вазе?

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

“Сельская газета” апублікавала  працяг аналізу спраў у жывёлагадоўлі за 2016 год па матэрыялах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Так, прыведзены вынікі работы комплексаў па вырошчванні і адкорме свіней з прадуктыўнасцю вышэй сярэднерэспубліканскага  ўзроўню. Такіх комплексаў у рэспубліцы 60.

Раўненне ў зводцы зроблена па сярэднясутачнай прывазе.  СВК “Агракамбінат Сноў” са сваімі 757 грамамі займае восьмы радок. У першую тройку ўваходзяць СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна (979 г), філіял “Негнавічы” ААТ “Барысаўскі мясакамбінат” (915 г) і філіял “Зара” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” Чашніцкага раёна (828 г).



ААТ “Лань-Нясвіж” з 637 грамамі знаходзіцца на 30-м месцы.

Па валавой прывазе (9199 т) сноўскі свінакомплекс — на 6-м месцы. Ланскі (3956 т) — на тым жа 30-м.

Па расходзе кармоў на 1 ц прывагі СВК “Агракамбінат Сноў” (3,0 ц к. адз.) займае 9-е месца, ААТ “Лань-Нясвіж” (3,4 ц.к. адз.) увайшло ў трэцюю дзясятку. Самы нізкі расход кармоў — 2,5 ц к. адз. на 1 ц прывагі — у СТАА “Данпрад” Валожынскага раёна. Самы высокі — 4,4 ц к. адз. — у СВК  “Доцішкі” Воранаўскага раёна.

Сярод прыведзеных 18-і птушкагадоўчых арганізацый мяснога накірунку СВК “Агракамбінат Сноў” займае ў рэспубліцы 4 месца па сярэднясутачнай прывазе адной  птушкі (61,4 г). У першую тройку ўвайшлі ЗАТ “Агракамбінат “Зара” (62,5 г), ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” (62,3 г) і ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” (62,0 г). Па расходзе кармоў на 1 кг прывагі птушкі снаўчане (1,69 кг к. адз.) — на пятым радку зводкі.

Прыведзены таксама спіс 78-і комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай  жывёлы. Па сярэднясутачнай яе прывазе СВК “Гарадзея” займае 9 месца (946 г). У чатырох гаспадарках краіны прывага перавышае кілаграм. Гэта ААТ “Старыца-Агра” Капыльскага раёна, СВК  “Васілішкі” Шчучынскага, СВК “Слабодскае ім. Леніна” Мазырскага і СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага раёнаў.

Па валавым прыросце  жывой масы буйной рагатай жывёлы СВК “Гарадзея” (1850 т) знаходзіцца на 8 месцы. А вось па расходзе  кармоў на 1 ц прывагі (6,0 ц к. адз.) гарадзейцы ідуць трэцімі. Столькі ж — 6,0 ц   к. адз. — у ААТ “Агракамбінат “Мір” Баранавіцкага раёна.

ЗАТ “1 Мая” знаходзіцца на 30-м месцы з сярэднясутачнай прывагай 790 грамаў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!