Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

ФК “Гарадзея”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Городея

Штогод у пачатку сезона футбольны клуб “Гарадзея” запрашае заўзятараў  клуба, усіх аматараў футбола  на сустрэчу з  трэнерскім штабам  і адноўленай камандай. Гэты год не стаў выключэннем. Гарадзейская футбольная дружына Сяргея Яромкі, якая прыме ўдзел ў Беларусбанк — чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2017 года сярод каманд вышэйшай лігі, у аўторак, 21 сакавіка, прадставіць гледачам сваіх  навабранцаў, дасць справаздачу аб падрыхтоўчым перыядзе да чэмпіянату, акрэсліць задачы на сезон-2017.



Таксама ў праграме —  прэзентацыя  новай формы юнацкіх каманд, якія ў сямі ўзроставых групах прадставяць “Гарадзею” ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Перад пачаткам мерапрыемства можна будзе набыць атрыбутыку і абанементы на сезон 2017 года, разам з футбалістамі і беларускай мадэллю і вядучай Веранікай Карабко прыняць удзел у конкурсах і фотасесіі, атрымаць аўтографы.

Першая гарадзейская  футбольная сустрэча ў гэтым годзе адбудзецца  21 сакавіка а 18 гадзіне ў Гарадзейскім цэнтры культуры (былы ДК цукровага камбіната). Уваход свабодны.

Вольга МАРЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!