Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 11 °C

Галіна Валуевіч — пераможца абласнога конкурсу прафмайстэрства

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Галіна Валуевіч (у цэнтры) з аператарамі машыннага даення Клецкага раёна  Наталляй Мароз і Ганнай Пензінай

Галіна Валуевіч (у цэнтры) з аператарамі машыннага даення Клецкага раёна Наталляй Мароз і Ганнай Пензінай



Добрая навіна прыйшла на Нясвіжчыну на мінулым тыдні.   Аператар машыннага даення  МТФ  “Астроўкі” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Галіна Валуевіч заняла першае месца на  абласным конкурсе прафесійнага  майстэрства сярод аператараў машыннага даення ў сваёй узроставай групе.

Конкурс праходзіў  у Клецкім раёне на базе  мясцовага сельгасліцэя і племзавода  “Чырвоная зорка”. Удзел у ім бралі 40 аператараў з 22 раёнаў Міншчыны.    Удзельнікі конкурсу адказвалі на пытанні па тэорыі, разбіралі і збіралі даільны апарат на  хуткасць, дэманстравалі тэхніку машыннага даення на практыцы.

Даільны апарат Галіна Міхайлаўна разабрала і сабрала за 5 мінут. Асабліва старанна рыхтавала вымя каровы перад даеннем і  апрацоўвала яго пасля дойкі — журы ўлічвала і час, і якасць выканання данай маніпуляцыі. І ў выніку наша зямлячка стала  лідарам у старшай групе  ўдзельнікаў.

Галіна Валуевіч — за разборкай-зборкай даільнага апарата

Галіна Валуевіч — за разборкай-зборкай даільнага апарата

Аператарам машыннага даення Галіна Валуевіч  працуе ў “Нясвіжскіх Астроўках” 21 год. Зарэкамендавала сябе  старанным, добрасумленным  работнікам.

— Галіна Міхайлаўна — ураўнаважаны, спакойны чалавек. І да жывёлы гэтак жа адносіцца — з дабрынёй і ласкай, — расказвае пра жанчыну галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Галіна Рыбалтоўская.

У групе Галіны Валуевіч — 51 карова. Летась ад кожнай яна надаіла ў сярэднім  8580 кілаграмаў малака. Гэта на 1068 кілаграмаў больш, чым было ў 2015 годзе, і значна болей, чым у сярэднім па гаспадарцы. Г.М. Валуевіч трымае ў акцыянерным таварыстве першае месца. Дапамагаюць гэтаму яе акуратнасць і вопыт. Да таго ж, Галіна Міхайлаўна — прадаўжальнік сямейнай  дынастыі. Яе мама таксама працавала аператарам  машыннага даення. І дачка з годнасцю нясе далей эстафету, як  сапраўдны прафесіянал сваёй справы.

Галіна Міхайлаўна Валуевіч прыехала з сям’ёй на Нясвіжчыну  ў 1992 годзе. Знайшлі работу ў “Нясвіжскіх Астроўках”, купілі там жыллё.  І за гэты час усё тут стала сваім.  Тут выраслі дзеці, нарадзіліся ўнукі.

— Калектыў у нас вельмі добры, — гаворыць Галіна Міхайлаўна. А калі ладзяцца справы, то і працуецца лёгка, з натхненнем.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота прадастаўлена РК прафсаюза работнікаў АПК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!