Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 7 °C

Лепшая па прафесіі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.03.2017

738

Сярод працаўнікоў раёна, прызнаных лепшымі ў сваёй  прафесіі, — прадавец  УП “Магазін № 10” “Ваш дом” Таццяна Хамёнка. Яна ўзнагароджана Ганаровай  граматай Нясвіжскага  раённага выканаўчага камітэта, якую ўручыў нядаўна  на раённым  злёце перадавікоў старшыня райвыканкама Іван Крупко. Яе фота будзе занесена на раённую Дошку Гонару.



Таццяна Канстанцінаўна працуе ў сферы гандлю 35 гадоў, і ў адным дзясятым магазіне — ужо 32. А пачынала некалі ў прадуктовым магазіне райспажыўтаварыства ў г.п. Гарадзея.

Напярэдадні жаночага свята  мы сустрэліся з Таццянай.

— Што для цябе самае галоўнае ў жыцці?

— Мая сям’я. Здароўе маёй мамы, дзяцей, унукаў.

— З якім настроем сустракаеш Дзень 8 Сакавіка?

— Святочным. Як усе жанчыны, канешне, чакаю падарункаў ад маіх мужчын. Мяне ж мужчыны ў асноўным акружаюць: муж, два  сыны, два ўнукі. Мае памочнікі, абаронцы, мая радасць, гонар і шчасце.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!