Пяшчотная матуля Цімафея

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

342

Аператар ПЭВМ Нясвіжскага філіяла (райплемстанцыі) РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Алена Уладзіміраўна Аксак за добрасумленную працу атрымала Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама. Аператарам працуе чатыры гады, работа вельмі адказная, і Алена Уладзіміраўна робіць яе якасна і дакладна. Пра такіх, як яна, гавораць: чалавек на сваім месцы.

Добрасумленная працаўніца ў калектыве, дома — любячая і пяшчотная матуля для сыночка-першакласніка Цімафея, які разам з татам на свята 8 Сакавіка з самага рання рыхтуе для мамы маленькія сюрпрызы — паштоўкі, кветкі, падарункі. А потым яны едуць віншаваць бабуль. Сям’я нядаўна пераехала ў свой дом, і ў Алены Уладзіміраўны шмат планаў: дзе размясціць агарод,  кветнік і іншае. Ёй хочацца, каб хутчэй прыгрэла веснавое сонейка і стала  цёпла.

А яшчэ — каб усе былі здаровымі і радаснымі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.