Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 4 °C

Рэфармаванне беларускага заканадаўства аб культуры

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 10.03.2017

Андрэй МАХАНАЎ,  памочнік пракурора Нясвіжскага раёна, юрыст 3 класа

Андрэй МАХАНАЎ,
памочнік пракурора Нясвіжскага раёна, юрыст 3 класа

Знамянальным момантам у развіцці

айчыннага заканадаўства стала



прыняцце Кодэкса Рэспублікі Беларусь

аб культуры. Гэты нарматыўна-

прававы акт уступіў у сілу

3 лютага 2017 года.

Адразу адзначым, что Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей — Кодэкс) не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Упершыню здзейснена кадыфікацыя праваадносін у сферы культуры. На гэты крок заканадаўцу падштурхнула неабходнасць удасканаліць нарматыўнае рэгуляванне адпаведных адносін, сістэматызаваць нормы шматлікіх актаў заканадаўства (законаў, указаў Прэзідэнта, пастаноў Савета Міністраў і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь), якія раней дзей-нічалі ў гэтай сферы.

Азнаёмімся са структурай Кодэкса. Згодна з прэамбулай нарматыўнага акта, гэты Кодэкс накiраваны на рэгуляванне грамадскiх адносiн у сферы культуры, а таксама на ўстанаўленне прававых, арганiзацыйных, эканамiчных i сацыяльных асноў культурнай дзейнасцi ў мэтах захавання i выкарыстання культурных каштоўнасцей, развiцця арганiзацый культуры i забеспячэння агульнадаступнасцi культурных даброт.

Кодэкс рэгулюе некалькі блокаў праваадносін, якім адпавядаюць яго раздзелы.

Раздзел I прысвечаны асновам прававого рэгулявання ў сферы культуры. Гэты раздзел устанаўлівае прынцыпы дзеяння заканадаўства аб культуры, змяшчае асновы дзяржаўнай палітыкі, размяжоўвае кампетэнцыю органаў улады. Адпаведныя раздзелы датычацца кантролю, забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Раздзел ІІ — «Суб’екты культурнай дзейнасці». У гэтым раздзеле ўс-таноўлены віды суб’ектаў у сферы культуры, іх правы і абавязкі, асаблівасці іх прававога статусу. Звяртаем увагу на главу 12 Кодэкса, якая рэгламентуе дзейнасць новых для нашага заканадаўства суб’ектаў — спонсараў і мецэнатаў культуры.

Раздзел ІІІ — «Культурныя каштоўнасці». Палітыка дзяржавы, накіраваная на аднаўленне культурнай спадчыны, знаходзіць сваё адлюстраванне ў артыкуле 77 Кодэкса. Названая норма прадугледжвае шырокія магчымасці па вяртанні культурных каштоўнасцей з-за мяжы. У адпаведнасці з артыкулам 77, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу культурныя каштоўнасці:

1) якія раней былі вывезены з нашай краіны з парушэннем норм беларускага заканадаўства, міжнароднага права;

2) якія былі часова вывезены з Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфлiктаў або на iншай падставе i не вернуты ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў.

Найбольш аб’ёмны, чацвёрты раздзел Кодэкса рэгулюе культурную дзейнасць. У яго ўваходзяць нормы аб ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай справе, кінематаграфічнай дзейнасці, творчых калектывах, правядзенні культурных мерапрыемстваў  і інш. Прадугледжаны заахвочванні ў сферы культуры. Ёсць шэраг змяненняў у параўнанні з заканадаўчымі актамі, якія раней рэгулявалі тыя ці іншыя віды культурнай дзейнасці.

Так, Кодэкс пашырае кола суб’ектаў народных мастацкіх рамёстваў.

У раней дзеючым Законе «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь» майстрамі народных рамёстваў лічыліся фізічныя асобы, якія працавалі індывідуальна або з’яўляліся штатнымі работнікамі арганізацый народных промыслаў. Зараз, у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 189 Кодэкса, да іх таксама адносяцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганiзацыi культуры, iншай юрыдычнай асобе, iндывiдуальнага прадпрымальнiка.

Пяты раздзел Кодэкса змяшчае заключныя палажэнні, якія звязаны са змяненнямі ў заканадаўстве, уступленнем Кодэкса ў сілу.

Такім чынам, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры распаўсюджвае сваё дзеянне як на вытворцаў, так і на спажывальнікаў культурнай прадукцыі. Яго нормы накіраваны на ўсебаковую рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у культурным жыцці. Кодэкс з’яўляецца вынікам шматгадовага развіцця беларускай юрыдычнай навукі, творчай перапрацоўкі нарматыўнай базы ў сферы культуры.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!