Выйдзем усе на суботнік!

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC03928

Ізноў прыйшла вясна… У гэтыя сакавіцкія дні ўсё жыве ў прадчуванні свята. І не толькі людзі, а і прырода. Бо вясна — час абуджэння ад доўгага  зімовага сну, час абнаўлення, ачышчэння і яркага  росквіту. Паглядзіце: як  зазелянела месцамі траўка на газонах, як пяшчотна пазіраюць на свет беленькія першацветы ў палісадніках!

Для таго, каб зрабіць зямлю чыстай і прыгожай,  чалавеку трэба шмат папрацаваць, прыкласці нямала намаганняў, фантазіі, ведаў. І вялікай любові да роднай зямлі. Каб яна зазіхацела чысцінёй. Трэба дапамагчы ёй вызваліцца ад непатрэбнага пяску, пылу, старых раслінных рэшткаў і бытавога смецця. Дзесьці пафарбаваць, паставіць новыя агароджы ці малыя архітэктурныя формы, альтанкі, гульнёвыя збудаванні на дзіцячых пляцоўках.

Многія жыхары раёна праявілі актыўнасць  і без напамінку выйшлі на  вуліцы з граблямі, рыдлёўкамі, мяцёлкамі. Прыбралі  леташняе апалае лісце, якое абляцела  долу апошнім, у пачатку  зімы. Змялі з тратуарнай пліткі і асфальту праезджай часткі вуліц пясок, які сыпалі зімой у галалёдзіцу. Ды й звычайнае бытавое смецце  можа паляцець пад парывамі ветру з кантэйнера ці урны — яго таксама трэба сабраць. На ўборку тэрыторый выходзяць як жыхары дамоў прыватнага сектара, так і работнікі прадпрыемстваў, аргані-зацый і ўстаноў. Дарослыя і дзеці. Усе, хто не раўнадушны да прыгажосці роднага краю, хто клапоціцца пра добры экалагічны  стан навакольнага асяроддзя. Хто хоча жыць і радавацца, глыбока ўдыхаючы чыстае, свежае паветра, любавацца ізумрудам травы і лісця, яркімі фарбамі кветкавай вясёлкі.

#беларусбанк_2007

Тым, хто яшчэ не прыступіў да гэтай важнай на сённяшні момант задачы, прапануецца ў суботу, 11 сакавіка, выйсці на  суботнік па навядзенні парадку на зямлі і  добраўпарадкаванні. Можна таксама  папрацаваць у пятніцу, 10 сакавіка.

Без сумнення, добраўпарадкаваныя, прыбраныя дворыкі арганізацый і жылых дамоў, тэрыторыі, якія да іх прылягаюць, прыдарожныя палосы, ускрайкі палёў, прыфермскія тэрыторыі, паркі, скверы, лясныя ўгоддзі, месцы адпачынку, могілкі павінны быць у такім выгля-дзе пастаянна. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць месцам пахавання тых, хто загінуў у гады Першай сусветнай  і Вялікай Айчыннай войнаў, і абеліскам, якія ўстаноўлены ў памяць ахвярам фашызму.

Паслязімовая ўборка на зямлі — гэта як рытуал, як неабходнасць — санітарная, фізічная, душэўная. Калі вакол чыста, то й на душы радасней.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота з архіва “НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.