“За мужам — як за каменнай сцяной”

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

364

Вольга Рыгораўна Пазняк — лабарант ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”. У яе абавязкі ўваходзіць правядзенне выпрабоўванняў па ўваходным кантролі сыравіны, дапаможных матэрыялаў і гатовай прадукцыі. Працаўніца добрасумленна ставіцца да сваіх абавязкаў, за што і атрымала Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама. Вольга Рыгораўна добразычлівая ў адносінах да калег. У людзях цэніць прыстойнасць, дабрыню, сумленнасць і адданасць.

У сямейных адносінах галоўным лічыць уменне саступаць адзін аднаму, узаемаразуменне, узаемапавагу і, вядома ж, любоў. Выказванне “за мужам — як за каменнай сцяной” — пра яе. Муж Вольгі Рыгораўны Сяргей Сяргеевіч — сапраўдны мужчына, і падарункі сваёй палавінцы робіць не толькі з нагоды свята ці іншай урачыстасці, але і проста так, пад настрой.

Вольга Пазняк адчувае сябе шчаслівай жанчынай. Яна — любячая матуля ўжо дарослай дачкі Крысціны і сына-школьніка Тараса.

Вользе Рыгораўне вельмі падабаюцца кветкі (асабліва, калі іх многа). Яна любіць утульнасць і прыгажосць. І сама стварае іх вакол сябе.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.