Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Адметная частка жыцця

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

 

Культура  на  вёсцы —  адметная  частка  жыцця   вясковага  чалавека, які імкнецца   да якаснай  адукацыі,  духоўнага развіцця  і культурнага адпачынку.

У Карцэвіцкім СДК працуе 7 гурткоў  аматарскай творчасці — як для дзяцей, так і для дарослых, у якіх займаюцца   40 дзяцей і падлеткаў, 11 дарослых, а таксама сямейны клуб “Надзея”.

Штогод   у Доме культуры праводзіцца значная колькасць   рознапланавых  мерапрыемстваў: канцэртаў аматарскай творчасці,   тэатралізаваных  святаў   і абрадаў,    выстаў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.



За мінулы год  вяскоўцы змаглі прыняць удзел і наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя чырвоным датам календара — Новаму  году, 8 Сакавіка, 9 Мая, Дню моладзі, Дню Незалежнасці, Дню маці, наведаць Калядкі, свята вёскі Сычэва, Купалле, Багач, справаздачны канцэрт “Усё пачынаецца з сям’і” і многія  іншыя.

Традыцыйна салісты вакальнага гуртка “Вясёлка” прымаюць  удзел у раённым фестывалі патрыятычнай песні, неаднаразова станавіліся пераможцамі ў розных узроставых катэгорыях. Апошні раз дуэт у складзе Карыны Шумейка і Ксеніі Грамыка атрымаў дыплом ІІ ступені.  Штогод удзельнікі гуртка “Фантазія”  прадстаўляюць свае вырабы на раённай выставе яек-пісанак.

Летась, у рамках Года культуры нашы самадзейныя артысты прадстаўлялі канцэртна-тэатралізаваную праграму “Нясвіжскія пацехі” ў гарадскім парку райцэнтра і былі цёпла  прыняты гледачамі.

Кожны год  сумесна з Карцэвіцкай СШ праводзім шэраг мерапрыемстваў па здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў, экалагічным і патрыятычным выхаванні.

Найбольш актыўнымі ўдзельнікам аматарскай самадзейнасці, улюбёнымі ў творчаць артыстамі ў  нашым клубе з’яўляюцца Стані-слава Вальчык, Вікторыя Гадун, Ганна Сокал, Карына Шумейка, Ксенія Грамыка, Таццяна Гаціла, Алеся Вініцкая, Крысціна Якавец, Арына Вярыга, Анастасія Куніцына,  Фёдар Хандагоў, удзельнікі драматычнага  калектыву “Мастацкае слова” Святлана Ермаковіч, Марат Вальчык, Ірына Крыварот, Алёна Сяргей, Дзмітрый Бязушка, Вольга Каліноўская, Дзіяна Гегеня і многія іншыя таленавітыя  вясковыя жыхары, якія заслугоўваюць вялікай падзякі.

Марына ШУМЕЙКА,

загадчыца Карцэвіцкага СДК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!