Апраўдваюць званне пераможцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

музей ленинская

Прыгожа і сучасна выглядае тэрыторыя Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея. Да таго ж, тут заўсёды чыста. Нездарма калектыў стаў пераможцам раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Нясвіжчыны сярод устаноў сацыяльнай  сферы і атрымаў сёлета Дыплом І ступені.

Супрацоўнікі музея актыўна ўключыліся ў абласны  месячнік па навядзенні парадку на зямлі, які хутка завершыцца, працавалі падчас раённага і рэспубліканскага суботнікаў. Вычысцілі газон і ўнутраны дворык музея. Сфарміравалі кроны туй, падстрыглі ядловец. Прыбралі альпійскую горку — на ёй на фоне зялёных кустоў вось-вось прыгожа зацвітуць цюльпаны і нарцысы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.