Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 3 °C

Блакітны агеньчык — толькі на карысць

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.04.2017

Фота 1

Фота 1

Чым жа так небяспечны газ? На гэта пытанне навучэнцам СШ № 3 г. Нясвіжа адказалі супрацоўнікі Нясвіжскага раёна газазабеспячэння ВУ “Стоўбцыгаз”. Для вучняў пачатковых і шостых класаў прайшлі ўрокі газавай бяспекі. Спецыялісты не толькі расказалі пра сваю работу, але і прадэманстравалі абсталяванне аварыйнага аўтамабіля газавай службы (фота 3). Напярэдадні вясновых канікул рабятам яшчэ раз нагадалі, як важна паклапаціцца пра ўласную бяспеку.



— З 15 да 31 сакавіка УП “Мінскаблгаз” праводзіла акцыю “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у побыце”, — расказвае майстар службы эксплуатацыі Нясвіжскага РГЗ ВУ “Стоўбцыгаз” Леанід Капытка. — У рамках акцыі мы наведалі школу, пазнаёмілі дзяцей з мерамі газавай бяспекі. Самастойна карыстацца газавай плітой дзеці могуць з 12 гадоў, а з 14-і — ацяпляльным абсталяваннем. Таму тэмы, якія мы закранаем падчас такіх сустрэч, для школьнікаў асабліва актуальныя.

У лёгкай і даступнай форме супрацоўнікі філіяла патлумачылі і паказалі дзецям, як трэба абыходзіцца з бытавымі газавымі прыборамі (фота 2) і як паводзіць сябе, калі ў памяшканні пахне газам. Школьнікі даведаліся аб няхітрых асноўных правілах абыходжання з газам, якія неабходна ведаць абсалютна ўсім. Напрыклад, што падпалены газ спальвае кісларод, таму забараняецца закрываць у кухні вентыляцыйныя адтуліны і неабходна часцей праветрываць памяшканне. Прыродны і звадкаваны балонны газ здольныя ўтвараць з паветрам выбухованебяспечныя сумесі. Менавіта таму пры адчуванні паху газу ў памяшканні нельга запальваць запалкі, запальніцы, уключаць ці выключаць электрычнасць, уваходзіць у памяшканне з адкрытым агнём ці з цыгарэтай — усё гэта можа выклікаць выбух газу. Пры ўцечцы газу неабходна тэрмінова выключыць газавыя прыборы, праветрыць кватэру, забяспечыўшы выхад з памяшкання ўсім прысутным.

Фота 2

Фота 2

Пажар, атручванне прадуктамі згарання, небяспека выбуху — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах у небяспецы знаходзяцца дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў. Але газ небяспечны толькі пры няправільным карыстанні. Таму важней папярэдзіць магчымую небяспеку, чым ліквідаваць яе наступствы. Тым больш, што выбухі і пажары, звязаныя з уцечкай газу ў кватэрах, сёння нярэдкасць.

— Наша задача — даць дзецям новыя веды, — тлумачыць Леанід Леанідавіч. — Упэўнены, што з нашых урокаў яны ўзялі для сябе шмат новага і абавязкова падзеляцца новымі ведамі і адкрыццямі з блізкімі, будуць беражліва і ўважліва ставіцца да бытавых газавых прыбораў.

Напрыканцы мерапрыемства вучні сярэдніх класаў атрымалі памяткі аб правільным карыстанні газам у побыце (фота 1), малодшых — тэматычныя размалёўкі. Падобныя сустрэчы су-працоўнікі Нясвіжскага раёна газазабеспячэння ВУ “Стоўбцыгаз” правялі таксама са школьнікамі СШ № 1 г. Нясвіжа.

Фота 3

Фота 3

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!