Людзі павінны ісці па работу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

журналисты

Таццяна ТОЛСЦІК, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама:

— Вялікае значэнне ў нашай краіне надаецца занятасці насельніцтва і працаўладкаванню. Нездарма Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў пачатку свайго выступлення сярод галоўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, назваў пытанні занятасці, а ўжо затым — росту зарплаты і стабільнасці цэн.

Мне вельмі імпануе яго фраза:  “… Не работа павінна ісці да  людзей, а людзі ісці па работу. Так прынята ва ўсім свеце”. І каб людзям было лягчэй знайсці работу, у раёне была створана  часовая камісія па працаўладкаванні незанятых у эканоміцы грамадзян. Дарэчы, 29 красавіка камісія працуе апошні дзень.Так што, калі ў каго ёсць патрэба, можа звяртацца ў яе сёння, 28 красавіка, з 17.00 да 18.00, а заўтра, у суботу — з 9.00 да 11.00 па адрасе: г. Нясвіж, вул. Савецкая,1 (канферэнц-зала на 1 паверсе будынка райвыканкама).

У студзені — красавіку бягучага  года ў аддзеле занятасці нашага  ўпраўлення  зарэгістраваны 445 чалавек, працаўладкаваны  342, што ў тры разы болей, чым за такі ж перыяд мінулага  года. Узровень безрабоціцы складае 1,2 % ад эканамічна актыўнага  насельніцтва. 135 чалавек прынялі  ўдзел у грамадскіх работах, якія аплачваюцца. 23 беспрацоўныя  накіраваны на перападрыхтоўку за кошт сродкаў аддзела занятасці.

Наймальнікамі заяўлена 120 вакансій, узровень напружанасці знізіўся да 1,7 беспрацоўнага на адну вакансію.

Хачу яшчэ звярнуць увагу: функцыянуе Агульнарэспубліканскі банк вакансій у разрэзе рэгіёнаў  і асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Кожны грамадзянін  можа самастойна азнаёміцца з наяўнымі вакансіямі ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь на сайце www.gsz.gov.by.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.